Георгій Андрэевіч Волкаў

Георгій Андрэевіч Волкаў (20 ліпеня 1922, г. Масква — 15 сакавіка 2000) — беларускі і рускі акцёр і рэжысёр. Народны артыст БССР (1967)[1].

Георгій Андрэевіч Волкаў
Дата нараджэння 20 ліпеня 1922(1922-07-20) (102 гады)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 2000(2000-03-15) (77 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Ролі гл. у тэксце
Спектаклі гл. у тэксце
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча ў 1944, Вышэйшыя тэатральныя курсы пры Ленінградскім інстытуце імя А. Астроўскага  (руск.) ў 1951[1].

Удзельнічаў у стварэнні Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра — з 1944 года акцёр, з 1951 года акцёр і рэжысёр, у 1965−1979 гг. галоўны рэжысёр. У 1979—1985 гг. — загадчык кафедры, да 1987 г. выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[1].

Памёр 15 сакавіка 2000 года.

Творчасць

правіць

Вострая характарнасць у спалучэнні з тонкім псіхалагічным аналізам і лірызмам адрознівалі Волкава-акцёра[1].

Сярод лепшых роляў: Труфальдзіна  (руск.)Слуга двух гаспадароў (п’еса)  (руск.)» К. Гальдоні, Трыстан («Сабака на сене  (руск.)» Лопэ дэ Вэга), барон Врангель («Фінал» П. Строгава). Сярод пастановак «Юнацтва бацькоў» Б. Гарбатава  (руск.)) (1952), «У добры час» В. Розава  (руск.) (1955), «Арганаўты» Ю. Эдліса  (руск.) (1963), «Дзень цішыні» М. Шатрова  (руск.) (1966), «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна (1967), «Мяшчане  (руск.)» М. Горкага (1971), «Трэцяе пакаленне» М. Мірашнічэнка (1977)[1].

Ажыццяўляў пастаноўкі твораў сучаснай беларускай драматургіі: «Выбачайце, калі ласка!» (1953) і «Зацюканы апостал» (1972) А. Макаёнка, «Сэрца на далоні» па І. Шамякіну (1966), «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К. Губарэвіча, «Усяго адно жыццё» А. Маўзона (1970), «Апошняя інстанцыя» (1975) і «Наследнік» (1976) М. Матукоўскага[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Волков Георгий Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.