Адкрыць галоўнае меню

Георгій Барысавіч Гераўкер

Георгій Барысавіч Гераўкер (14 ліпеня 1952 — 5 красавіка 2013) — беларускі архітэктар.

Георгій Барысавіч Гераўкер
Дата нараджэння: 14 ліпеня 1952(1952-07-14)
Дата смерці: 5 красавіка 2013(2013-04-05) (60 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы:

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1974 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1974 года архітэктар, з 1981 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: пасёлак нафтавікоў Лангепас у Цюменскай вобласці, двухзальны кінатэатр на 600 месцаў, пасёлак чыгуначнікаў на станцыі Муякан на трасе БАМа, комплекс будынкаў НДІ хімічнага профіля акадэмгарадка АН БССР у г. Мінску (1980), рэканструкцыя лячэбнага корпуса на 320 коек НДІТА г. Мінска, рэканструкцыя карпусоў 4-й гарадской клінічнай бальніцы з будаўніцтвам новага ўралагічнага корпуса, медыцынскі цэнтр «Нардзін», праект рэканструкцыі карпусоў 9-й ГКБ па вул. Сямашкі з прыбудовай кардыёхірургічнага аперблока і блока трансплантацыі ствалавых клетак, санаторыя-прафілакторый у пасёлку Траскоўшчына Мінскага раёна, спальны корпус і рэканструкцыя спелеалячэбніцы ў горадзе Салігорску.

УзнагародыПравіць

Быў удзельнікам Будаўнічай выстаўкі БССР, па яе выніках узнагароджаны дыпломам першай ступені за праект комплексу навукова-вытворчай зоны АН БССР. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2012).

Сям’яПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Геравкер Георгий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.