Георгій Георгіевіч Паплаўскі
Гео́ргій Гео́ргіевіч Папла́ўскі (15 лютага 1931, г. Роўна — 29 кастрычніка 2017) — беларускі графік, жывапісец. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР(руск.) бел. (1991), Расійскай Акадэміі мастацтваў(руск.) бел. (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1997)[3][4]. Муж Н. М. Паплаўскай, бацька К. Г. Паплаўскай.
Георгій Георгіевіч Паплаўскі | |
---|---|
![]() вячэра памяці мастака Барыса Аракчэева, 6 сакавіка 2014 г. | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1931[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 кастрычніка 2017[2] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Жонка | Наталля Мікалаеўна Паплаўская |
Род дзейнасці | мастак, графік, экслібрысіст |
Жанр | пейзаж, нацюрморт |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча (1955), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1961) |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1955[4], Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961. У 1965—1968 гг. выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1988 г. кіраўнік графічнай майстэрні дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[4].
ТворчасцьПравіць
Працаваў у галіне станковага і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодае тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром[3].
Сярод станковых твораў прасякнутая антываенных пафасам серыя «Памяць» (1968), серыі «Мой край» (1969) і «Браслаўшчына — край азёрны» (1970—79), што апяваюць прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы «Белы кантынент» (1970), «Камандор» (1977), асваенню космасу — «Высокае неба» (1971—80)[3].
Работы ў кніжнай графіцы: афармленне твораў Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, В. Быкава, А. Адамовіча, а таксама школьных падручнікаў (сумесна з Н. М. Паплаўскай).
УзнагародыПравіць
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом «Найпрыгажэйшая кніга свету(ням.) бел.» на конкурсе ў Лейпцыгу ў 1968 за афармленне кнігі «Новая зямля» Я. Коласа. Станковыя лісты «Індыйскі дзённік» і афармленне кнігі старажытнаіндыйскіх прытчаў «Ціракурал» адзначаны ў 1975 індыйскім урадам прэміяй імя Дж. Неру. Удзельнік міжнародных Біенале ў Люблане, Кракаве і іншых гарадах[3]. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР за ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа «Выбранае» (1984). Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2011)[4]. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за серыю акварэлей «Браслаўскі альбом» і цыкл графічных прац па матывах творчых паездак па Інданезіі і Кубе, выкананых у 1997—2001 гадах.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), залатымі медалямі імя М. Грэкавай за распрацоўку ваенна-патрыятычнай тэмы (1990), імя Ю. Гагарына за цыкл «Высокае неба» (1971—1980), прысвечаны асваенню космасу (1988), імя Пушкіна за ўклад у развіццё культуры XX ст. (2000), дыпломам і медалём Ф. Скарыны Рэспубліканскага конкурсу за лепшыя выданні (1969, 1981, 1984)[4].
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Georgij Poplavskij // http://en.isabart.org/person/8178 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Поплавский Георгий Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 506. — 737 с.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Академик ПОПЛАВСКИЙ Георгий Георгиевич (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Пікулік А. М. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2001. № 1.
- Жук В. І. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2006. № 1.
- Пiкулiк А. М. Георгiй Георгiевiч Паплаўскi (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2011. № 1.
СпасылкіПравіць
Георгій Георгіевіч Паплаўскі на Вікісховішчы |
- Паплаўскі Георгій Георгіевіч Архівавана 26 студзеня 2016.
- Georgy Poplavsky Архівавана 19 верасня 2009.