Георгій Пятровіч Кандрацьеў

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Георгій Кандрацьеў)

Георгій Пятровіч Кандрацьеў (нар. 7 студзеня 1960, Любанічы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі і савецкі футбаліст, трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Георгій Кандрацьеў
Поўнае імя Георгій Пятровіч Кандрацьеў
Нарадзіўся 7 студзеня 1960(1960-01-07)[1][2] (61 год)
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 177 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра каманду
Каманда Сцяг Беларусі Беларусь
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1978—1979 Сцяг СССР Дзвіна (Віцебск) ? (22)
1980—1988 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 211 (66)
1981   Сцяг СССР Дынама (Брэст) 12 (6)
1989—1990 Сцяг СССР Чарнаморац (Адэса) 52 (20)
1991 Сцяг СССР Лакаматыў (Масква) 22 (7)
1991 Сцяг Аўстрыі Санкт-Пёльтэн 12 (3)
1992 Сцяг Фінляндыі КеПС (Кемі) 3 (0)
1992 Сцяг Беларусі (1991-1995) Металург (Маладзечна) 18 (5)
1992—1993 Сцяг Украіны Тэмп (Шапятоўка) 28 (5)
1994 Сцяг Германіі Вісмут (Гера) 5 (2)
1994—1997 Сцяг Фінляндыі КаІК (Каскінен) ? (69)
1998 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 11 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1984—1986 Сцяг СССР СССР 14 (4)
Трэнерская кар’ера
2000—2002 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) трэнер
2001 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) в.а.
2003—2004 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Віцебск)
2005—2008 Сцяг Беларусі Смаргонь
2006—2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) трэнер
2009—2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21)
2011—2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская)
2011—2014 Сцяг Беларусі Беларусь
2016—2017 Сцяг Беларусі Мінск
2018 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)
2019 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) трэнер
2019 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) трэнер
2019— Сцяг Беларусі Беларусь трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Кар’ера ігракаПравіць

У дзяцінстве займаўся многімі відамі спорту адразу: удзельнічаў у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Паступіўшы ў Віцебскі тэхнікум фізкультуры, пачаў сур’ёзна займацца футболам. У гэты ж час прыняты ў групу падрыхтоўкі віцебскай «Дзвіны», праз некаторы час пачаў выступаць у гэтай камандзе за асноўны склад у Другой лізе саюзнага першынства па футболе. За 2 сезоны ў камандзе праявіў сябе як бамбардзір — у кожным з двух сезонаў (1978 і 1979) забіваў па 11 мячоў.

У 1980 годзе быў запрошаны ў «Дынама» (Мінск). Паколькі ў камандзе быў дэфіцыт форвардаў, амаль адразу зайграў у аснове — у 1-м сезоне правёў 11 гульняў. Але ўжо наступны сезон быў практычна страчаны — Георгій правёў яго ў дублі. Больш за тое, два месяцы ў 1981 гуляў за «Дынама» (Брэст), адначасова з’яўляючыся яшчэ і ваеннаслужачым. У канцы года ўсё ж вернуты ў Мінск. Пасля гэтага Кандрацьеў — асноўны ігрок «мінчукоў». Быў капітанам каманды адзін сезон.

З 1984 года стаў прыцягвацца да гульняў за зборную СССР. Правёў 14 гульняў, у пяці выхадзіў у стартавым складзе. Забіў 4 мяча. Кар’ера ў зборнай завяршылася адразу пасля зняцця з пасады галоўнага трэнера зборнай Эдуарда Малафеева летам 1986 года.

У сезоне 1988, пасля вяртання ў Мінск Эдуарда Малафеева ў якасці галоўнага трэнера, гуляў нестабільна, забіў усяго 1 гол. У выніку, Эдуард Малафееў адлічыў Кандрацьева з «Дынама» (Мінск).

Георгій у 1989 годзе пераехаў у Адэсу, дзе правёў некалькі сезонаў за «Чарнаморац». У 1991 годзе, разлічваючы на ​​дапамогу ў замежным працаўладкаванні, пераехаў гуляць у Маскву за «Лакаматыў». У другой палове 1991 года тры месяцы гуляў за «Санкт-Пёльтэн», у якога «зламаўся» асноўны форвард. Па вяртанні ў строй нападніка, Кандрацьеў з’ехаў дадому.

У 1992 годзе гуляў за «Металург» (Маладзечна), а ў стартавым матчы чэмпіянату Беларусі 1992/93 ударыў суддзю і атрымаў дыскваліфікацыю на 15 гульняў. У 1993 пераехаў на Украіну, дзе разам з экс-дынамаўцам Сяргеем Гоманавым выступаў за «Тэмп» (Шапятоўка). У 1993 годзе гуляў у оберлізе за «Вісмут». Пасля 5-ці гульняў, з’ехаў дадому рабіць візу, але аформіць яе ў тэрмін не паспеў. У клубе адмовіліся плаціць футбалісту заробак за спазненне і Кандрацьеў зноў вярнуўся дадому. У 1994—1997 гадах гуляў у Фінляндыі за каманду КаІК Каскінен разам з Юрыем Жалудковым і Валерыем Алейнікам. У 1998 годзе завяршыў кар’еру ў мазырскай «Славіі».

Кар’ера трэнераПравіць

У 2003 годзе паступіў і скончыў ВШТ. 12 снежня 2010 года ў Маскве скончыў 240-гадзіннае навучанне ў ВШТ на трэнерскіх курсах і атрымаў ліцэнзію Pro.

Трэнерскую працу пачаў у 1998 годзе ў якасці другога трэнера мазырскай «Славіі», дзе заканчваў кар’еру іграка. У 2000—2002 гадах працаваў другім трэнерам «Дынама» (Мінск), прычым з ліпеня па кастрычнік 2001 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Працаваў галоўным трэнерам віцебскага «Лакаматыва» (2003—2004) і «Смаргоні» (2005—2008) — вывеў апошні клуб у Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе.

З 2009 года ўзначальваў моладзевую зборную Беларусі, з якой стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы (2011) і заваяваў пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012. Са снежня 2011 года адначасова з’яўляўся галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе.

На Алімпійскіх гульнях зборная пад кіраўніцтвам Кандрацьева заняла трэцяе месца ў групе, што не дазволіла ёй выйсці ў чвэрцьфінал. Як галоўны трэнер нацыянальнай зборнай правёў увесь адборачны цыкл да чэмпіянату свету 2014, у якім Беларусь выступіла няўдала, заняўшы апошняе месца ў групе. На старце кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2016 Беларусь у гасцях згуляла ўнічыю з Люксембургам (1:1), пасля чаго ў хатніх матчах саступіла Украіне (0:2) і Славакіі (1:3). На наступны дзень пасля апошняга паражэння, 13 кастрычніка 2014, Кандрацьеў пакінуў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай[3].

У сезоне 2015 заставаўся без трэнерскай працы. У лістападзе 2015 года стала вядома, што Кандрацьеў стане новым галоўным трэнерам футбольнага клуба «Мінск»[4]. У студзені 2016 года афіцыйна ўзначаліў сталічны клуб[5]. У сезоне 2016 прывёў каманду да чацвёртага месца ў чэмпіянаце. У сезоне 2017 «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, і Кандрацьеў пагадзіўся падоўжыць супрацоўніцтва са сталічным клубам. У новым складзе, большасць якога стваралі маладыя ўласныя выхаванцы, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы і заняла 14-е месца. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталіны клуб[6].

У студзені 2018 года ўзначаліў бабруйскую «Белшыну»[7]. У кастрычніку 2018 года, пасля паражэння ад «Славіі» (0:2), якое практычна пазбавіла бабруйскую каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу, паканіў пасаду галоўнага трэнера[8].

У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Ігара Кавалевіча ў гродзенскім «Нёмане»[9]. У лютым 2019 года стаў таксама памочнікам Міхаіла Мархеля ў моладзевай зборнай Беларусі[10], а ў сакавіку з-за занятасці Мархеля самастойна праводзіў збор моладзевай каманды[11]. У чэрвені 2019 года, з прызначэннем Мархеля галоўным трэнерам нацынальнай зборнай Беларусі, увайшоў у яго штаб[12], у сувязі з чым пакінуў «Нёман»[13].

ДасягненніПравіць

  • Чэмпіён СССР (1982)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР (1983)
  • Фіналіст кубка СССР (1987)
  • Член клуба Рыгора Фядотава (забіў на вышэйшым узроўні 115 галоў)
  • Майстар спорту СССР

Зноскі

  1. Georgi Kondratjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Georgi Kondratiev // FBref.com
  3. Руководство АБФФ приняло отставку Георгия Кондратьева
  4. Георгий Кондратьев назначен главным тренером "Минска"
  5. Георгий Кондратьев официально возглавил "Минск"
  6. Лухвич стал главным тренером «Минска»
  7. Георгий Кондратьев официально возглавил "Белшину"
  8. Кондратьев покинул пост главного тренера "Белшины"
  9. Георгий Кондратьев вошел в тренерский штаб "Немана"
  10. Болтрушевич, Мирослав Хлебосолов и еще 17 футболистов вызваны для подготовки к матчу против Гибралтара
  11. Кондратьев из-за занятости Мархеля с U-17 проведет сбор молодежной сборной Беларуси
  12. Кондратьев, Юрий Мархель, Сулима и Ровнейко войдут в штаб Михаила Мархеля в сборной Беларуси
  13. Георгий Кондратьев покинул "Неман"

СпасылкіПравіць