Георгій (Каніскі)
Георгій Каніскі (9 (20) кастрычніка 1717, г. Нежын, цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — 2 (13) лютага 1795) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы, царкоўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, пісьменнік.
Георгій | ||
---|---|---|
| ||
|
||
20 жніўня 1755 — 13 лютага 1795 | ||
Царква | Руская праваслаўная царква | |
Папярэднік | Іеранім (Валчанскі) | |
Пераемнік | Афанасій (Вальхоўскі) | |
Адукацыя | ||
Месца працы | ||
Нараджэнне |
20 лістапада 1717 |
|
Смерць |
13 (24) лютага 1795 (77 гадоў) |
|
Пахаванне | ||
![]() |
У 1993 годзе архіепіскап Георгій быў прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы[1].
Жыццё і дзейнасцьПравіць
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію (1743). Прыняў манаскі пострыг у Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1745—1755 гадах выкладчык, прафесар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і паслядоўнік прафесараў С. Кулябякі, Ф. Пракаповіча, С. Тадароўскага. У 1755 годзе пасвячоны на епіскапа Магілёўскага (Беларускага).
У 1757 годзе адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізіса» Ф. Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». У 1757 годзе стварыў пры Спаскім манастыры школьныя класы і заснаваў духоўную семінарыю. Сабраў шмат дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы. У 1765 годзе на аўдыенцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста выступіў з прамовай у абарону правоў праваслаўных і іншых дысідэнтаў, якая была перакладзена на еўрапейскія мовы як узор абароны верацярпімасці.
Г. Канінскі звяртаўся па дапамогу праваслаўным у Рэчы Паспалітай да расійскіх імператрыц Лізаветы і Кацярыны II. Тройчы (1759, 1760, 1768) на жыццё Г. Каніскага рыхтаваліся замахі. Ратуючыся ад замаху, у 1768 годзе Каніскі выехаў у Расію (Смаленск), дзе заставаўся Магілёўскім епіскапам у выгнанні.
Вярнуўся пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У 1793 годзе архіепіскап Каніскі абраны ў Сінод. Намаганнямі Г. Каніскага была арганізавана праваслаўная Мінская епархія.
Аўтар «Мемарыяла аб крыўдах праваслаўным», «Правоў і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнання», «Збору павучальных слоў», «Запісак аб тым, што ў Расіі да канца 16 ст. не было ніякай уніі з Рымскай царквой», духоўнага дзённіку «Думкі», адказу на «Пісьмо Вальтэра да настаўнікаў царквы і багасловаў», драмы «Уваскрэсенне мёртвых» і інш. Сабраў т.зв. «Архіў Каніскага», аснову якога склалі дакументы з архіва Калегіі замежных спраў Расіі.
ПамяцьПравіць
У снежні 1992 года ў Магілёве ў гонар Г. Каніскага на архіепіскапскім доме, дзе ён жыў, адкрыта мемарыяльная дошка.
У жніўні 1993 года рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы па блаславенні патрыярха Аляксія II архіепіскап Георгій праслаўлены (кананізаваны) у ліку мясцовашанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы. Яму складзеныя служба і акафіст. Святкаванне царкоўнай памяці свяціцеля адбываецца 13 / 26 лютага — у дзень яго праведнага спачыну, і 24 ліпеня / 6 жніўня — у дзень яго праслаўлення[1].
Беларускія перакладыПравіць
Драму «Уваскрэсенне мёртвых» на беларускую мову пераклаў Анатоль Брусевіч[2]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Свяціцель Георгій, архіепіскап Магілёўскі і Беларускі
- ↑ Георгій Каніскі. Уваскрэсенне мёртвых // Тэрмапілы № 13, 2009. — С. 239—257.
ЛітаратураПравіць
- Георгій Каніскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. — Мн., 1998. — С. 83;
- Каніскі Георгій // БЭ. У 18 т. Т. 7. — Мн., 1998. — С. 585;
- Каніскі Георгій // ЭГБ. У 6 т. Т.4. — Мн., 1997. — С. 84-85.
- Георгій Каніскі. Уваскрэсенне мёртвых // Тэрмапілы № 13, 2009. — С. 239—257.
СпасылкіПравіць
- Біяграфія
- Біяграфія
- Свяціцель Георгій, архіепіскап Магілёўскі і Беларускі // сайт прыхода Мінскага Петра-Паўлаўскага сабора