Георгій Квірыкашвілі

Георгій Джэмалавіч Квірыкашвілі (груз. გიორგი კვირიკაშვილი; нар. 20 ліпеня 1967 года, Тбілісі, Грузінская ССР) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, з 30 снежня 2015 па 20 чэрвеня 2018 — прэм’ер-міністр Грузіі.

Георгій Квірыкашвілі
груз. გიორგი კვირიკაშვილი
Сцяг Прэм’ер-міністр Грузіі Сцяг
30 снежня 2015 — 13 чэрвеня 2018
Прэзідэнт Георгій Маргвелашвілі
Папярэднік Іраклій Гарыбашвілі
Пераемнік Мамука Бахтадзэ
Сцяг Міністр замежных спраў Грузіі Сцяг
1 верасня 2015 — 30 снежня 2015
Прэзідэнт Георгій Маргвелашвілі
Кіраўнік урада Іраклій Гарыбашвілі
Папярэднік Тамара Беручашвілі
Пераемнік Міхаіл Джанелідзэ
Сцяг Міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі Сцяг
25 кастрычніка 2012 — 1 верасня 2015
Прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі
Георгій Маргвелашвілі
Кіраўнік урада Бідзіна Іванішвілі
Іраклій Гарыбашвілі
Папярэднік Вераніка Кабалія
Пераемнік Дзмітрый Кумсішвілі
Нараджэнне 20 ліпеня 1967(1967-07-20)[1][2][…] (56 гадоў)
Нацыянальнасць грузін
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Грузіі Грузія
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, урач
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя правіць

У 1984 годзе скончыў фізіка-матэматычную школу-інтэрнат ім. В. Н. Камарова. У 1984—1991 гг. вучыўся ў Тбіліскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на тэрапеўта. У 1986—1988 гг. прызываўся на абавязковую вайсковую службу ў савецкай арміі. У 1990—1995 гг. праходзіў навучанне ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце імя Івана Джавахішвілі на факультэце эканомікі, па спецыяльнасці — планаванне прамысловасці. У 1997—1998 гг. вучыўся ў Ілінойскім універсітэце, атрымаў ступень магістра навук у галіне фінансаў[3].

Гісторыя правіць

  • 1993—1996 гг. — пачаў фінансавую кар’еру ў «Аб’яднаным Грузінскім Банку». Даслужыўся да намесніка начальніка крэдытнага дэпартамента.
  • 1996—1997 гг. — віцэ-прэзідэнт «Экспарт-Імпарт Банка».
  • 1997—1998 гг. — дырэктар філіяла дэпартамента кіравання «Аб’яднанага Грузінскага Банка».
  • З 1999 года працаваў у дзяржаўнай канцылярыі намеснікам начальніка фінансавай, грашова-крэдытнай і знешнеэканамічнай службы, пазней — кіраўніком групы развіцця малога і сярэдняга бізнесу агульнай праграмы Урада Грузіі і USAID;
  • 1999—2004 гг. — член парламента Грузіі, намеснік старшыні Камітэта па пытаннях эканамічнай палітыкі. Пасля ружовай рэвалюцыі і прыходу да ўлады Міхаіла Саакашвілі сышоў з дзяржаўнай працы, вярнуўшыся ў бізнес.
  • 2004—2006 гг. — кансультант выканаўчай дырэкцыі Першага Камерцыйнага Банка.
  • 2006—2011 гг. — генеральны дырэктар «Карту Банка».
  • 25 кастрычніка 2012 года становіцца міністрам эканомікі і ўстойлівага развіцця ў новым урадзе Грузіі на чале з Бідзінай Іванішвілі.
  • 1 верасня 2015 года прызначаны на пасаду міністра замежных спраў Грузіі.
  • 30 снежня 2015 года Георгій Квірыкашвілі стаў прэм’ер-міністрам Грузіі, пасля таго як парламент Грузіі на пленарным пасяджэнні зацвердзіў яго кандыдатуру і падтрымаў прапанаваны ім склад Урада[3][4].
  • 13 чэрвеня 2018 года Квірыкашвілі абвясціў аб сваёй адстаўцы, выконваў абавязкі прэм’ера да 20 чэрвеня 2018.

Зноскі

Спасылкі правіць