Георгій Лявонавіч Танковіч

Георгій Лявонавіч Танковіч (нар.15 студзеня 1946, в. Ярашова, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Георгій Лявонавіч Танковіч
Дата нараджэння 15 студзеня 1946(1946-01-15) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр акварэль
Вучоба
Уплыў Іван Міхайлавіч Сталяроў і Фелікс Фёдаравіч Гумен
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1969). Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1969 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыве ў Наваполацку.

Творчасць правіць

Працуе ў акварэлі.

Асноўныя працы: палотны «Нацюрморт з кветкамі», «Акно», «Двор», «Нацюрморт з кактусам», «Ноч у вёсцы», «Першы снег», «Гарлачыкі», «Да непагоды»; трыпціх «Радзіма Ф. Скарыны».

Літаратура правіць

  • Танковіч Георгій Лявонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.