Георгій Мікалаевіч Данелія
Георгій Мікалаевіч Данелія (груз. გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расійскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996). Творчасці рэжысёра ўласцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасць.
Георгій Данелія | |
გიორგი დანელია | |
![]() Фатаграфія 27 жніўня 2010 года | |
Імя пры нараджэнні: | Георгій Мікалаевіч Данелія |
---|---|
Дата нараджэння: | 25 жніўня 1930[1] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 4 красавіка 2019 |
Месца смерці: | Масква |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: |
![]() ![]() |
Маці: | Мэры Анджапарыдзэ[d] |
Жонка: | Любоў Сяргееўна Сакалава |
Адукацыя: | |
Месца працы: | |
Прафесія: | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, публіцыст |
Кар’ера: | 1958 — 2019 |
Кірунак: | кінакамедыя[d] і трагікамедыя |
Узнагароды: | |
IMDb: | ID 0199381 |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектавання гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе.
З 1959 года — рэжысёр-пастаноўшчык «Масфільма». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага творчага аб’яднання» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага аб’яднання камедыйных і музычных фільмаў». З 1987 года — прэзідэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрна «Масфільм».
ТворчасцьПравіць
Дэбютаваў фільмам «Сярожа» (1960, разам з І. Таланкіным). Здымае псіхалагічныя драмы («Шлях да прычала», 1962), лірычныя («Я крочу па Маскве», 1964; «Міміно», 1970), сатырычныя («Трыццаць тры», 1966), фантастычныя камедыі («Кін-дза-дза!», 1987) і трагікамедыі («Не бядуй», 1969; «Афоня», 1975; «Асенні марафон», 1979; «Слёзы капалі», 1983; «Пашпарт», 1990), для якіх характэрны ўвага да сацыяльнай прыроды з’яў і ўчынкаў, спачувальная інтанацыя ў адносінах да герояў.
БібліяграфіяПравіць
- Георгий Данелия. Безбилетный пассажир. — М.: Эксмо, 2016. — 480 с. — ISBN 978-5-699-79183-5.
- Георгий Данелия. Тостуемый пьет до дна. — М.: Эксмо, 2015. — 416 с. — ISBN 978-5-699-79204-7.
- Георгий Данелия. Кот ушел, а улыбка осталась. — М.: Эксмо, 2016. — 416 с. — ISBN 978-5-699-78929-0.
Сям’яПравіць
Жонка — Галіна Іванаўна Юркова-Данелія.
Зноскі
- ↑ Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8
СпасылкіПравіць
- Георгій Данелія (англ.) на сайце Internet Movie Database