Георгій Мікалаевіч Маліноўскі
Георгій Мікалаевіч Маліноўскі (9 снежня 1942, Брычэнь, Малдова — 5 сакавіка 2021) — беларускі педагог, шматгадовы дырэктар прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага. Быў заснавальнікам Магілёўскага заасаду і ініцыятарам стварэння музейна-гістарычнай экспазіцыі пад адкрытым небам на тэрыторыі каледжа[2].
Георгій Мікалаевіч Маліноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 снежня 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 2021[1] (78 гадоў) |
Род дзейнасці | педагог |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 9 снежня 1942 года ў сяле Брычаны Брычанскага раёна Малдаўскай ССР. У 1969 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «гісторыя і грамадазнаўства». З 1987-га года і да самай смерці Георгій Маліноўскі працаваў дырэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага[2].
Г. Маліноўскі быў заснавальнікам Магілёўскага заасаду. Дзякуючы яму ў каледжы з’явілася музейна-гістарычная экспазіцыя пад адкрытым небам, прысвечаная вызваленню Магілёва і вёскі Буйнічы: на тэрыторыі каледжа адкапалі дзот[2].
УзнагародыПравіць
Маліноўскі узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «За заслугі ў развіцці прафтэхадукацыі», шматлікімі ганаровымі граматамі ўрада. Ён заслужаны работнік адукацыі, «Чалавек года» Магілёўшчыны — 2002, унесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны ў 2009 годзе. З 2013 года Георгій Маліноўскі з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам Магілёва — на плошчы Зорак ёсць яго імянная зорка[2].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- МАЛИНОВСКИЙ Георгий Николаевич (руск.)
- Прохорович Петр Васильевич открывает Республиканский конкурс профессионального мастерства среди сельских училищ. Малиновский Георгий Николаевич -директор ПТУ № 1 г Могилева,Толмачев Евгений Николаевич, Малашевич Владимир Владимирович (Буйничи) (руск.)
- Водны маршрут з «варагаў у грэкі» па Магілёўшчыне будзе стартаваць у Александрыі
- НА 79-М ГОДЗЕ ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ГЕОРГІЙ МІКАЛАЕВІЧ МАЛІНОЎСКІ