Георгій Мікалаевіч Пятроў
Георгій Мікалаевіч Пятро́ў[1] (руск.: Георгий Николаевич Петров; 23 жніўня 1888 — 17 ліпеня 1960) — піяніст, хормайстар, дырыжор і педагог, Заслужаны артыст Казахскай ССР (1942), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1949).
Георгій Мікалаевіч Пятроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1960 (71 год) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Канстанцін Мікалаевіч Ігумнаў[d] |
Прафесіі | музыкант, дырыжор, хормайстар, педагог |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Маскве.
У 1910 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю (клас педагога К. М. Ігумнава). Выкладаў у музычных навучальных установах Адэсы, Екацярынаслава, Таганрога. У 1920 годзе ўзначаліў агітцягік імя Луначарскага[2].
З 1923 года — канцэртмайстар хору пры Цэнтральным рабочым клубе[2] ў Гомелі, з 1927 года — выкладчык Мінскага музычнага тэхнікума.
У 1930—1933 гадах быў адным з арганізатараў і выкладчыкаў Беларускай студыі оперы і балета ў Мінску.
З 1932 года Г. М. Пятроў выкладаў у Беларускай кансерваторыі (з 1948 года — дацэнт).
У 1937—1945 гадах — галоўны хормайстар Казахскага тэатра оперы і балета імя Абая[3].
У 1933—1937, 1945—1950, 1959—1960 гадах — галоўны хормайстар і дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
З 1950 па 1958 гады ўзначальваў кафедру фартэпіяна ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пад яго кіраўніцтвам актывізываліся навучальная, канцэртна-выканальніцкая і метадычная работа, распрацоўваліся праграмы для студэнтаў па навучанні ігры на фартэпіяна, у якія былі ўключаныя творы беларускіх кампазітараў.[4]
Памёр 17 ліпеня 1960 года ў Мінску.
Творчасць
правіцьКіраваў пастаноўкай балетаў «Чырвоны мак» Р. Гліера (1933), «Капелія» Леа Дэліба (1935), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1946), «Раймонда» А. К. Глазунова і інш.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б Петров, Георгий Николаевич // Улицы Гомеля Архівавана 28 ліпеня 2021. (руск.)
- ↑ Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. (руск.)
- ↑ ИСТОРИЯ КАФЕДРЫ ФОРТЕПИАНО
Літаратура
правіць- Пракапцова В. П. Пятроў Георгій Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 168. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Пятроў Георгій Мікалаевіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Театральная энциклопедия. Том 4. / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965. (руск.)
- Нисневич И. Г. Петров Георгий Николаевич // Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. (руск.)