Адкрыць галоўнае меню

Георгій Мікіціч Халасцякоў

Ге́оргій Міќіціч Халасцяќоў (2 жніўня 1902 — 21 ліпеня 1983) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1945 год), Герой Савецкага Саюза (1965).

Георгій Мікіціч Халасцякоў
Дата нараджэння 2 жніўня 1902(1902-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1983(1983-07-22) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў ВМФ
Падводны флот
Гады службы 19191969
Званне
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Камандаваў Azov Flotilla[d], Danube Flotilla (Soviet Union)[d], Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі і Каспійская флатылія ВМФ Расіі
Бітвы/войны Грамадзянская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За ўзяцце Вены»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Ордэн Белага льва 2 ступені Ордэн Белага льва 1 ступені
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939 Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939
У адстаўцы 1969

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка-машыніста.

Пад час Першай сусветнай вайны сям’я з'ехала ў бежанства ў Расію.

З жніўня 1919 г. прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў у частках ЧАП на Заходнім фронце. Член РКП(б) з 1920. У 1920 паранены трапляе ў польскі палон, дзе знаходзіцца амаль год. Пасля вяртання з палону працаваў на розных некваліфікаваных вытворчасцях.

У снежні 1921 дабраахвотна па камсамольскім наборы пайшоў у Рабоча-Сялянскі Чырвоны флот. У 1925 скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча, служыў вахценным начальнікам на лінкары «Марат», штурманам падводнай лодкі «Камунар». Пасля заканчэньня ў 1928 падводных класаў спецыяльных курсаў каманднага складу Ваенна-Марскага Флоту — старшы памочнік камандзіра падводных лодак «Батрак» и «L-55». Потым камандзір і камісар падлодкі «Бальшавік».

У 1932 скончыў тактычныя курсы Ваенна-марской акадэміі. Быў накіраваны на Ціхаакіянскі флот. Камандзір галаўной падлодкі, дывізіёна і 5-й брыгады падводных лодак.

Арышт і вызваленнеПравіць

7 мая 1938 быў арыштаваны. Абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы (з-за польскага палону 1920), а таксама Японіі і Англіі. Атрымаў 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў і паражэнне ў правах на 5 гадоў. На катарге на Ціхім акіяне, у казематах на бухце Вольгі. Жонка пад час яго арышта пайшла добраахвотніцай на савецка-фінляндскую вайну. Дзякуючы заступніцтву Калініна справа была перагледжана. У маі 1940 быў вызвалены, і яму вярнулі ордэн Леніна і званне.

З восені 1940 — камандзір 3-й брыгады падводных лодак, пасля начальнік адзела падводнага плавання Чарнаморскага флота.

Вялікая Айчынная вайнаПравіць

У ліпені 1941 — капітан 1-га рангу, узначаліў Новарасійскую ваенна-марскую базу. Удзельнічаў у Керчанска-Феадосеўскай аперацыі. Падрыхтоўваў абарону Новарасійска з сушы.

13 снежня 1942 прысвоена званне контр-адмірал.

Камандзір Азоўскай і Дунайскай вайсковымі флятыліямі, арганізаваў шэраг дэсантаў.

Пасля вайныПравіць

24 мая 1945 прысвоена званне віцэ-адмірал.

У 1950 скончыў з залатым медалём Акадэмію Генеральнага штаба. У 1950—1951 кіраваў Каспійскай вайсковай флатыліяй, потым 7-м флотам на Ціхім акіяне. У 19531969 — намеснік начальніка кіравання баявой падрыхтоўкай Галоўнага штаба ВМФ СССР.

7 мая 1965 атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

З 1969 года ў адстаўцы.

СмерцьПравіць

Забіты разам з жонкай ў сваёй кватэры (у доме №19 на Цвярскім бульвары) пад час абрабавання. Быў скрадзены парадны мундыр і ўсе ўзнагароды. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

ПамяцьПравіць

У Баранавічах існаваў дом-музей Халасцякова, названа адна з вуліц. У 1984 новаму савецкаму сухагрузу было нададзена яго імя.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.