Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў

Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў (8 лістапада 1916, Саратаў — 18 лістапада 1992, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў
руск.: Георгий Михайлович Бенедиктов
Дата нараджэння 8 лістапада 1916(1916-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1992(1992-11-18) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія і творчасць правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. З 1946 г. працаваў у Мінску. Працаваў ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СМ БССР, кіраўніком брыгады ў беларускім філіяле Саюздзіпрагандлю (1948—1954 гг.), у 1954-79 гадах галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце[1][2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Пражываў у Мінску.

Творчасць правіць

 
Дом прафесійных саюзаў
 
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
 
Гасцініца «Юбілейная» ў Мінску

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1957), гасцініца «Буг» (1958) у Брэсце, Белдзяржфілармонія (1963; сумесна з Э. Вішнеўскай), Палац культуры Мінскага трактарнага завода (1965; сумесна з Э. Вішнеўскай), Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967; сумесна з Г. Заборскім), вылічальны цэнтр ЦСУ БССР (1967), гасцініцы «Юбілейная» (1968; сумесна з У. Начаравым) і «Планета» (1980), Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў (1982) — усе ў Мінску; гасцініцы «Магілёў» у Магілёве[3], «Інтурыст» у Брэсце (1974; сумесна з В. Астаповічам)[1][2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966).

Зноскі

  1. а б в Бенедиктов Георгий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
  2. а б Бенедиктов Георгий Михайлович(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Чарняўская Т.I. — Архітэктура Магілёва, 1973. стар. 85

Літаратура правіць