Георгій Міхайлавіч Віцын
Георгій Міхайлавіч Віцын (руск.: Георгий Михайлович Вицин; 23.4.1917, Зеленагорск — 22.10.2001) — савецкі і расійскі камедыйны акцёр тэатра і кіно. Народны артыст РСФСР (1990).
Георгій Віцын | |
---|---|
Георгий Михайлович Вицин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 (18) красавіка 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 2001 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр |
Кірунак | камедыя |
Узнагароды | |
IMDb | nm0900120 |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Вучыўся ў тэатральным вучылішчы пры 2-м Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры (2-і МХАТ). У 1937—69 гадах у тэатры імя М. М. Ярмолавай. 3 1945 года здымаўся ў кіно.
ТворчасцьПравіць
Камедыйны, вострахарактарны акцёр. Здымаўся ў фільмах: «Старая, старая казка», «Цень», «Кампазітар Глінка», «Дванаццатая ноч», «Жаніцьба Бальзамінава», «Джэнтльмены ўдачы», «Сіняя птушка», «Рукі ўгору!», стварыў ролю-маску Баязліўца ў камедыях Л. Гайдая «Зусім сур'ёзна» (навела «Пёс Барбос і незвычайны крос»), «Самагоншчыкі», «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка», «Каўказская нявольніца». Агучваў музычныя казкі, у тым ліку «Здарэнне ў краіне Мульці-Пульці».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.