Георгій Міхайлавіч Кокін
Георгій Міхайлавіч Кокін (31 студзеня 1907, с. Курба, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя — 30 лістапада 1984, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабілебудавання. Прафесар (1956). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1947—1955).
Георгій Міхайлавіч Кокін | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня (13 лютага) 1907 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 лістапада 1984 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 31 студзеня 1907 года ў с. Курба (цяпер — Яраслаўскі раён Яраслаўскай вобласці Расіі).
Скончыў Яраслаўскі індустрыяльны тэхнікум (1927), Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (1952), Універсітэт марксізму-ленінізму Мінскага абкама КПБ (1977).
Працаваў у Яраслаўскім аўтамабільным заводзе (1928—1945, з 1942 — галоўны канструктар), Мінскім аўтамабільным заводзе (з 1945, галоўны канструктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, аўтатрактарны факультэт, прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 1961—1977 — загадчык кафедры «Рухавікі ўнутранага згарання», з 1977 — прафесар кафедры, у 1959—1960 і 1965—1973 — дэкан факультэта, 1959—1962 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: грузавыя аўтамабілі.
Памёр 30 лістапада 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках (участак 1, рад 1, магіла 3).
Узнагароды
правіцьОрдэны Леніна (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1952, 1961), Дзяржаўная прэмія СССР (1949), званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1972) і інш[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- К. И. Баландин. КОКИН Георгий Михайлович - ректор БПИ в 1959 – 1962 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ (руск.). — Минск: БНТУ, 2018. — С. 10—11. — 15 с.