Георгій Перамаганосец
Георгій (Юрый) Перамаганосец, Георгій Пераможац, Юрый Змеяборац — адзін са святых хрысціянскай царквы, мучанік, але пераможац.
Георгій Перамаганосец | |
---|---|
грэч.: Γεώργιος | |
![]() | |
Род дзейнасці | салдат, dragonslayer |
Дата нараджэння | каля 280 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 23 красавіка 303 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Gerontius[d] |
Маці | Polychronia[d][1] |
![]() |
Паводле запісаў Метафраста, Георгій паходзіў са знатнага кападакійскага роду і займаў даволі высокі чын у войску. Калі рымскі імператар пачаў праследаванне хрысціян, Георгій пакінуў вайсковую службу і стаў прапаведнікам хрысціянства, за што пасля цяжкіх пакут каля 303 года яму адсеклі галаву. Існуе шмат розных жыцій і апавяданняў пра жыццё, учынкі і цуды гэтага святога велікамучаніка. Усходнія і заходнія календары адносяць яго смерць да 23 красавіка, у памяць гэтага і было ўведзена рэлігійнае свята.
На іконах св. Георгій Пераможац выяўляецца юнаком на белым кані, які паражае сваёй дзідай цмока. На Русі ад часоў Яраслава Уладзіміравіча гэты малюнак быў традыцыйным на пячатках і манетах.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Георгій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. С. 164—165.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 181. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
- Георгий, святой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георгій Перамаганосец
- Протаіерэй Георгій Сакалоў. «У гонар святога Георгія» // «Прысожскі край»