Георгій Раманавіч Чарняўскі

адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі

Георгій Раманавіч Чарняўскі (8 снежня 1911, Чавусы13 чэрвеня 1974) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці.

Георгій Раманавіч Чарняўскі
Дата нараджэння 8 снежня 1911(1911-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1974(1974-06-13) (62 гады)
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў партызаны
Часць Партызанская брыгада імя А. К. Флегантава
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

БіяграфіяПравіць

З 1930 года знаходзіўся на прафсаюзнай, камасамольскай і партыйнай рабоце. Член КПСС з 1932 года. З 1940 года 1-ы сакратар Нараўлянскага РК КП(б)Б. Са жніўня 1941 года па заданню ЦК КП(б)Б застаўся ў нямецкім тыле: камісар Нараўлянскага партызанскага атрада, з лістапада знаходзіўся ў распараджэнні ЦК КП(б)Б. У партызанах са жніўня 1942 года: камісар атрада, у кастрычніку 1942 — скавіку 1943 гадоў камісар партызанскай брыгады імя А. К. Флегантава, у красавіку — верасні 1943 года сакратар Мінскага падпольнага РК КП(б)Б, потым знаходзіўся ў распараджэнні ЦК КП(б)б. У 1944—1969 гадах знаходзіўся на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце.

ЛітаратураПравіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.