Георгій Рыгоравіч Тарасевіч
Георгій Рыгоравіч Тарасевіч (17 снежня 1922, в. Пілкі, цяпер Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 24 снежня 2009, Гродна) — беларускі архітэктар, грамадскі актывіст.
Георгій Рыгоравіч Тарасевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 2009 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў у Гродзенскім аблпраекце, Гродзенскіх і Магілёўскіх ПКМ Белжылпраекта, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў, вядучы архітэктар тэхаддзела ў Гроднаграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: ПДП гарадскога цэнтра, забудовы Паўночнага жылога раёна, мікрараёна Раслякі (1962—1968, у аўтарскім калектыве) у Лідзе, рэканструкцыя жылых дамоў (1975—1976), адміністрацыйна-вытворчы будынак ПКМ Белжылпраекта (1977) у Магілёве.
Зноскі
Літаратура
правіць- Тарасевич Георгий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)