Георгій Усеваладавіч Семяніхін
Георгій Усе́валадавіч Семяні́хін (4 (17) студзеня 1912, ст. Ліскі Астрагожскага павета Варонежскай губерні — 3 верасня 1980[1]) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР.
Георгій Усеваладавіч Семяніхін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў | ||||||
Папярэднік | А. В. Гарачкін | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Нараджэнне |
17 студзеня 1912 |
||||||
Смерць | 3 верасня 1980 (68 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі інстытут інжынераў-механікаў сацыялістычнага земляробства (1937).
З сям’і ваеннаслужачага. Да вайны на розных інжынерна-тэхнічных пасадах у Ленінградзе, Баранавічах, Маскоўскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны у Цэнтральным штабе партызанскага руху. З 1944 года загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.
З 1953 года міністр мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, з 1956 года міністр лёгкай прамысловасці БССР. З 1957 года начальнік упраўлення СНГ БССР, з 1958 года загадчык аддзела ЦК КПБ, з 1963 года намеснік старшыні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю, з 1965 года міністр мясцовай прамысловасці БССР.
На XIX, XX і XXII з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на XXIV-XXVII членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1974 гадах.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і пяццю іншымі ордэнамі, шматлікімі медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Семяніхін Георгій Усеваладавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — С. 483. — 640 с.: іл., карты.