Георгій Фёдаравіч Мірчынк

Георгій Фёдаравіч Мі́рчынк (13 (25) красавіка 1889, Масква — 10 красавіка 1942, Саратаў) — беларускі і савецкі геолаг, доктар геалагічных навук (1936),

Георгій Фёдаравіч Мі́рчынк (13 (25) красавіка 1889, Масква — 10 красавіка 1942, Саратаў) — беларускі і савецкі геолаг, доктар геалагічных навук (1936), правадзейны член АН БССР (1940). Член прэзідыума савецкай секцыі Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні чацвярцічнага перыяду з 1932, віцэ-прэзідэнт з 1939, прэзідэнт з 1941. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1937). Аўтар 146 апублікаваных прац, з іх больш за 20 па тэрыторыі Беларусі.

Георгій Фёдаравіч Мірчынк
Mirchink GF.jpg
Дата нараджэння 13 (25) красавіка 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1942(1942-04-10) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Sofia Mirchink[d]
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксей Паўлаў[d]
Вядомыя вучні Valerian Gromov[d], Iriva Ivanova[d], Alexander Moskvitin[d], Ksenia Nikiforova[d] і Eugene Shanzer[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Подпіс 1940-MirchinkGF-signature.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з сям'і педагога-асветніка, лужычанскага[1] паходжання. Скончыў (з залатым медалём) Маскоўскую практычную акадэмію камерцыйных навук  (руск.) у 1907 годзе. Скончыў (з залатым медалём за кандыдацкую працу) фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта  (руск.) ў 1912. Пры кафедры геалогіі, прыват-дацэнт (1915). Дацэнт, прафесар (1918), загадчык кафедрай, прарэктар Маскоўскага ўніверсітэта (да 1930), Маскоўскай горнай акадэміі  (руск.) (1928), Межавага інстытута  (руск.), прафесар і загадчык кафедры Маскоўскага геолагавыведніцкага інстытута  (руск.) (1930—1941), загадчык аддзела чацвярцічнай геалогіі Геалагічнага інстытута АН СССР  (руск.) (1934—1941). Выкладаў курсы палеанталогіі, геалогіі СССР, гістарычнай геалогіі. Асабліва вядомым быў ягоны курс лекцый па чацвярцічнай геалогіі.

Быў арыштаваны ў Маскве 23 чэрвеня 1941, памёр у Саратаўскай турме. Быў цалкам рэабілітаваны ў 1990.

У навуцыПравіць

У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў верхнекрэйдавыя і ніжнетрацічныя адклады Крыму і Пензенскай губерні (у студэнцкія гады), фасфарытавых адкладаў Беларусі і Украіны (1912—1919). У далейшым займаўся даследваннямі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду геалагічнай гісторыі, стварыў унікальны комплексны метад вывучэння гэтага перыяду.

Заснаваў савецкую школу геолагаў-чацвярцічнікаў (вядомыя прадстаўнікі: М. М. Страхаў, У. В. Менер  (руск.), В. І. Громаў  (руск.), А. І. Масквіцін, Я. В. Шанцэр, М. І. Нікалаеў, К. В. Нікіфарава, М. М. Жукаў). Асаблівае значэнне мелі яго працы па геалагічным картаванні, найперш, такія выдатныя абагульненні геалогіі чацвярцічнага перыяду, як карты чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР, у т.л. Усходняй Беларусі (1923, 1927) і міжнароднай чацвярцічнай карты Еўропы

Зрабіў значны навукова-гаспадарчы ўнёсак, напрыклад, рабіў даследванні для высвятлення ўмоваў водазабеспячэння, удзельнічаў у распрацоўцы праблемы водазабеспячэння Мінска (1928), вышуканні будматэрыялаў, фасфарытавых залежаў і росыпных радовішчаў, вывучаў тэхніка-геалагічныя абставіны дзеля пракладвання шашовых і чыгуначных ліній, быў кансультантам на мностве гідратэхнічных будоўляў, напрыклад, каналу Масква-Волга (узнагароджаны ордэнам), Куйбышаўскага  (руск.) і Салікамскага гідравузлоў і інш.

Зрабіў істотны ўнёсак у развіццё геалогіі ў Беларусі, апублікаваў шэраг прац па вывучэнні фасфарытавых залежаў Магілёўскай вобласці, геалагічным даследванні ўздоўж будаваных у Беларусі чыгуначных ліній (1917, 1918, 1921, 1930-я), геалагічнай і гідрагеалагічнай здымцы шэрагу лістоў, суадносінах рачных тэрасаў і стаянак палеалітычнага чалавека ў басейне Дзісны і Сожа (1929), стратыграфіі, карэляцыі чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР (1933, укладаў усходнюю частку Беларусі) і інш.

Зноскі

  1. Лужычане (лужыцкія сербы) каля Дрэздэна (Бауцэн ці Будашын)

ЛітаратураПравіць

  • Ляўкоў Э. А. Мірчынк // БелСЭ Т.7. — С. 261.
  • Гарецкий Р. Г. Предисловие // Академик Г. Ф. Мирчинк: Знаток истории Земли / Сост. Л. Н. Турбина; Под ред. Р. Г. Гарецкого. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0147-6.

СпасылкіПравіць