Георгій Львовіч Цігіеў

(Пасля перасылкі з Георгій Цігіеў)

Георгій Цігіеў (нар. 26 мая 1995, Уладзікаўказ) — расійскі футбаліст, абаронца маскоўскага «Спартака».

Футбол
Георгій Цігіеў
Georgi Tigiyev.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Георгій Львовіч Цігіеў
Нарадзіўся 26 мая 1995(1995-05-26)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 177 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Спартак
Нумар 17
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2011 — 2012 Расія Дынама (Кастрама)
2013 Расія Каламягі
Клубная кар’ера*
2013 — 2014 Расія Кубань (Краснадар) 0 (0)
2014 — 2015 Расія Тарпеда (Масква) 5 (0)
2015 — 2017 Расія Анжы (Махачкала) 35 (0)
2017   Расія Спартак (Масква) 4 (0)
2017 — Расія Спартак (Масква) 3 (0)
2017 — 2018   Расія Спартак-2 (Масква) 2 (0)
2018   Расія Крылы Саветаў (Самара) 2 (0)
2019   Беларусь Дынама (Мінск) 12 (0)
2020 —   Расія Спартак-2 (Масква)
Нацыянальная зборная**
2015 Расія Расія (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Нарадзіўся ва Уладзікаўказе, аднак з малых гадоў жыў у Беслане, дзе і пачаў займацца футболам. Знаходзіўся ў юнацкіх камандах кастрамскога «Дынама» і «Каламягаў», з 2013 года выступаў за дубліруючыя склады краснадарскай «Кубані» і маскоўскага «Тарпеда». 3 мая 2015 года ў складзе «Тарпеда» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць казанскага «Рубіна» (2:2).

У ліпені 2015 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з махачкалінскім «Анжы». У лютым 2017 года быў арандаваны маскоўскім «Спартаком» да канца сезона 2016/17, разам з камандай стаў чэмпіёнам Расіі. У чэрвені таго ж года быў выкуплены сталічным клубам і падпісаў чатырохгадовы кантракт. У сезоне 2017/18 згуляў усяго ў трох матчах за асноўную каманду «Спартака», таксама прыцягваўся да «Спартака-2», які выступаў у ФНЛ. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў самарскія «Крылаў Саветаў», за паўгады прыняў удзел у двух матчах.

У сакавіку 2019 года быў арандаваны беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня, пасля вяртання на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі, стаў радзей з’яўляцца на полі, а са жніўня гуляў пераважна за дубль. У снежні 2019 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Спартак»[3].

У лютым 2020 года быў заяўлены за «Спартак-2» у ФНЛ, а таксама за асноўную каманду «Спартака» ў Прэм’ер-лізе[4].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2015 годзе прыняў удзел у двух таварыскіх матчах моладзевай зборнай Расіі — супраць моладзевых каманд Беларусі (3:0) і Харватыі (5:0).

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць