Георг Ганс Райнгард
Георг Ганс Ра́йнгард (ням.: Georg-Hans Reinhardt; 1 сакавіка 1887 — 23 лістапада 1963) — нямецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1942), камандуючы групай армій «Цэнтр» (1944—1945).
Георг Ганс Райнгард | |
---|---|
ням.: Georg-Hans Reinhardt | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1887[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1963 (76 гадоў) ці 22 лістапада 1963 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Германская імперыя Веймарская рэспубліка Трэці рэйх |
Род войскаў | Сухапутныя войскі |
Гады службы | 1907—1945 |
Званне | |
Камандаваў | 4-я танкавая дывізія (Германія)[d], 3-я танкавая армія[d] і Група армій «Цэнтр» |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 сакавіка 1887 года ў Баўтцэне.
Паступіў на ваенную службу ў сакавіку 1907 года фанен-юнкерам (кандыдат у афіцэры), са жніўня 1908 года — лейтэнант.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне (з верасня 1914 года — старшы лейтэнант). Пасля вайны застаўся на службе ў рэйхсверы, з сакавіка 1925 года — маёр (камандзір эскадрона ў кавалерыйскім палку), з лютага 1934 года — палкоўнік, з красавіка 1937 года — генерал-маёр. У лістападзе 1938 года назначаны камандзірам 4-й танкавай дывізіі.
Удзельнічаў у Польскай кампаніі, з 1 кастрычніка 1939 года — генерал-лейтэнант.
З лютага 1940 года камандаваў 41-м матарызаваным корпусам, з 1 чэрвеня 1940 года — генерал танкавых войскаў, удзельнічаў у Французскай кампаніі, разгроме Югаславіі і ўварванні ў СССР у складзе групы армій «Поўнач».
5 кастрычніка 1941 года прызначаны камандуючым 3-й танкавай групай пры наступленні на Маскву, працягваў камандаваць 3-й танкавай арміяй (перайменаваная 31 снежня 1941 года з 3-й танкавай групы) у складзе групы армій «Цэнтр» на працягу 1942—1944 гадоў, 1 студзеня 1942 года атрымаў чын генерал-палкоўніка.
Пасля разгрому нямецкай групы армій «Цэнтр» у Беларусі летам 1944 года, 16 жніўня 1944 года назначаны яе галоўнакамандуючым. На чале групы армій вёў упартыя баі супраць надыходзячых савецкіх войскаў, якія ў той час праводзілі завяршальны этап Беларускай стратэгічнай аперацыі, а таксама Ломжа-Ружанскую наступальную аперацыю і Сяроцкую наступальную аперацыю. Адхілены ад камандавання і адлічаны ў рэзерв 27 студзеня 1945 года за поўнае паражэнне ў пачатку Усходне-Прускай аперацыі.
У чэрвені 1945 года быў арыштаваны амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1948 годзе амерыканскім ваенным судом прыгавораны да 15 гадоў турэмнага зняволення. Вызвалены ў 1952 годзе.
Памёр 23 лістапада 1963 года ў ФРГ.
Зноскі
- ↑ Hans Reinhardt // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 16 лістапада 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг Ганс Райнгард