Георг (граф Корфскі)
Георг Грэчаскі і Дацкі (грэч.: Γεώργιος της Ελλάδας; 24 чэрвеня 1869, Корфу, Грэцыя — 25 лістапада 1957, Сен-Клу, Парыж) — член грэчаскай каралеўскай сям’і, які стаяў на чале аўтаномнага Крыта (1897). Прынц Candia (Прынц Вострава Крыт).
прынц Георг, граф Корфскі грэч.: Γεώργιος της Ελλάδας | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1898 — 1906 | |||
Пераемнік | Александрас Заіміс | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Член у | |||
Веравызнанне | грэчаскае праваслаўе | ||
Нараджэнне | 24 чэрвеня 1869[1] | ||
Смерць | 25 лістапада 1957[1] (88 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Род Глюксбургаў | ||
Бацька | Георг I, кароль Грэцыі | ||
Маці | Вольга Канстанцінаўна | ||
Жонка | Princess Marie Bonaparte[d] | ||
Дзеці | Prince Peter of Greece and Denmark[d] і Princess Eugénie of Greece and Denmark[d] | ||
Ваенная служба | |||
Званне | адмірал | ||
Узнагароды | |||
Другі сын караля Грэцыі Георга I. У маладосці адыгрываў досыць важную палітычную і сацыяльную ролю ў Грэцыі. Георг прайшоў курс навучання ў флоце Даніі і Расіі, актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі Алімпійскіх гульняў у Афінах у 1896 годзе. У 1898—1906 гадах прынц быў кіраўніком Крыцкай дзяржавы.
Ён выступаў супраць грэчаскага палітыка Элефтэрыяса Венізеласа і яго ідэі Эназіса (далучэння Крыта да Грэцыі); пацярпеўшы няўдачу, прынц быў вымушаны пакінуць сваю пасаду, што расцаніў як асабісты правал. Пакінуўшы палітыку, Георг з’ехаў у Францыю, дзе ажаніўся з Марыі Банапарт. Пражываючы ў Парыжы, Георг стаў выконваць абавязкі пасла Грэцыі.
У час Першай сусветнай вайны ён выкарыстоўваў сваю пасаду, каб атрымаць тэрытарыяльныя кампенсацыі для сваёй краіны ў абмен на ўдзел Грэцыі ў вайне на баку саюзнікаў. Аднак яго высілкі былі марнымі, таму што кароль Георг аддаў перавагу захаванню нейтралітэту. У 1917 годзе знаёмства прынца і яго жонкі з Арыстыдам Брыянам зрабіла Георга кандыдатам на грэчаскі трон. Сам прынц не імкнуўся стаць каралём, у выніку прастол заняў адзін з яго пляменнікаў. Сустрэча жонкі прынца Марыі з Зігмундам Фрэйдам у 1925 годзе значна змяніла іх жыццё. Да самай смерці Георг быў афіцыйным прадстаўніком Грэцыі ў Францыі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Lundy D. R. Georgios zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, Prince of Greece and Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг (граф Корфскі)