Георг V (кароль Гановера)
Георг V (ням.: Georg V.; 27 мая 1819, Берлін — 12 чэрвеня 1878, Парыж) — пяты і апошні кіруючы кароль Гановера з 1851 па 1866 гады. Член брытанскай каралеўскай сям'і, сын Эрнста Аўгуста, герцага Камберлендскага, унук Георга III і стрыечны брат каралевы Вікторыі.
Георг V Гановерскі ням.: Georg V. | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
18 лістапада 1851 — 20 верасня 1866 | ||||
Папярэднік | Эрнст Аўгуст I | |||
Пераемнік | ліквідацыя дзяржавы | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Нараджэнне | 27 мая 1819![]() | |||
Смерць | 12 чэрвеня 1878 (59 гадоў)![]() | |||
Пахаванне | ||||
Род | Гановерская | |||
Бацька | Эрнст Аўгуст I | |||
Маці | Фрыдэрыка Мекленбург-Стрэліцкая | |||
Жонка | Марыя Саксен-Альтэнбургская | |||
Дзеці | Эрнст Аўгуст II Гановерскі Фрыдэрыка Гановерская Марыя Гановерская | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Берліне, атрымаў нямецкае выхаванне, дзяцінства яго прайшло ў Прусіі і Лондане. У 1833 годзе 14-гадовы прынц цалкам аслеп. Кавалер ордэна Падвязкі, дараванага яму дзядзькам Вільгельмам IV (1835). Пасля ўзыходжання яго бацькі на гановерскі прастол і скасавання асабістай уніі з Вялікабрытаніяй у 1837 годзе, нягледзячы на слепату, быў абвешчаны спадчыннікам прастола, хоць першапачаткова збіраўся адмовіцца ад яго. Пасля скону бацькі ў 1851 годзе стаў каралём Гановера і атрымаў у спадчыну таксама брытанскія тытулы (герцаг Камберлендскі і Тэвіятдэйлскі, граф Армаг у Ірландыі).
Адсутнасць зроку не замінала каралю весткі даволі актыўную палітыку, канфліктаваць з ландтагам, спрыяць развіццю прамысловасці. Ён заснаваў сталеліцейныя заводы, якія носяць імя Георга і яго жонкі Марыі, вакол іх вырас аднайменны горад (Георгсмарыенхютэ).
Падчас Аўстра-прускай вайны 1866 года прыняў бок Аўстрыі. Пруская армія акупавала Гановер, і неўзабаве ён быў анексаваны Прусіяй, а кароль зрынуты. Георг не прызнаў гэтага рашэння і эміграваў у Аўстрыю, а затым у Францыю. Памёр у Парыжы, пахаваны ў Вялікабрытаніі ў Віндзорскім палацы.
Сям'яПравіць
З 1843 года быў жанаты на Марыі Саксен-Альтэнбургскай (1818—1907). Дзеці:
- Эрнст Аўгуст II (1845—1923), прынц Гановерскі і герцаг Камберлендскі
- Фрыдэрыка (1848—1926),
- Марыя (1849—1904).
Прамая лінія гановерскіх прынцаў існуе да цяперашняга часу.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Георг V // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Біяграфія (англ.)