Герадо́т Галікарна́скі (стар.-грэч.: Ἡρόδοτος Ἁλικαρνᾱσσεύς, 484 да н.э.425 да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык. Шмат падарожнічаў, наведаў Вавілон, Фінікію, Егіпет, Кірэнаіку, Фракію, Сіцылію, астравы Эгейскага мора, гарады Пелапанеса, Сярэдняй Грэцыі і інш. Веды і ўражанні ад вандровак выкарыстаў пры напісанні сваёй «Гісторыі», прысвечанай асвятленню прычын і падзей вайны грэкаў з персамі (500-449 да н.э.), гісторыі краін і народаў у складзе Персідскай дзяржавы, апісанню іх побыту, культуры, геаграфічнага становішча. Названы сучаснікамі «бацькам гісторыі». Пазней яго гісторыя была падзелена 9 кніг (па колькасці грэчаскіх муз).

Герадот Галікарнаскі
стар.-грэч.: Ἡρόδοτος Ἁλικαρνᾱσσεύς
AGMA Hérodote.jpg
Бюст Герадота
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння каля 484 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 425 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Лікс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Жыў Герадот прыблізна паміж 484 і 425 гг. да н.э., паходзіў з дарыйскага горада Галікарнасу, заснаванага ў карыйскіх землях. Магчыма, што сам па паходжанню быў карыйцам.

У 444/3 г. Герадот перасяліўся разам з іншымі афінянамі ў новазаснаваную афінскую калонію Фурыі. Найважнейшая частка жыцця Герадоту — яго падарожжы ў розныя краіны Еўропы і Азіі, а таксама ў Егіпет — вядома зрэшты надта мала, толькі з яго намёкаў.

Вярнуўшыся яшчэ маладым чалавекам на радзіму ў Галікарнас, Герадот узяў удзел у народным руху супраць тырана Лігдаміса і спрыяў яго зрынанню. У 444 г. да н.э. Герадот прысутнічаў на Панафінскіх фестах і прачытаў там вытрымкі з апісаньня сваіх падарожжаў, выклікаўшы ўсеагульнае захапленне. Пры канцы жыцця з'ехаў y Турыюм (сучасная Італія), дзе пражыў рэшту дзён.

«Гісторыя»Правіць

Твор Герадота абапіраўся на старажытнагрэчаскую літаратурную традыцыю лагаграфіі. Гэта — не строгая гістарычная праца, але таленавіты тэкст і крыху скептычны аповед пра пачутае і ўбачанае, гэта своеасаблівая энцыклапэдыя таго часу з гістарычнымі, геаграфічнымі, этнаграфічнымі, прыродазнаўчымі і літаратурнымі звесткамі. З дзевяці кніжак, альбо музаў, на якія зараз падзяляецца яго твор, амаль цэлая другая палова — гэта паслядоўны гістарычны расповед пра грэка-пэрсідскія войны, што заканчваецца на вестцы пра ўзяцце Сесту ў 479 г. да н. э.

Першая палова змяшчае расповеды пра ўзвышэнні Персідскага царства, Вавілонію, Асірыю, Егіпет, Скіфію, Лівіі і інш. Нягледзячы на рознамасцевасць звестак, творы Герадота уяўляюць сабой спробу аб’яднаць рознародны матэрыял агульнымі рэлігійна-этычнымі поглядамі. Адзінства выкладу дасягаецца ў пэўнай меры і тым, што ад пачатку да канца Герадота спрабуе прасачыць барацьбу паміж «варварамі» і «элінамі», што скончылася вырашальным трыюмфам апошніх, і гэта часам надае працы тэлеалагічны і шавіністычны змест.

Нягледзячы на прызнанне аўтарытэту працы Герадота, як годнай даверу першакрыніцы, варта памятаць, што творы Герадота вядомыя толькі па шмат пазнейшых рукапісах, напісаных амаль праз паўтары тысячы гадоў пасля Герадота.

БібліяграфіяПравіць

Твор Герадота захаваліся ў мностве рукапісаў, самая старая і лепшая — медычэйская Х ст. — захоўваецца ў Фларэнцыі. Для рэдакцыі тэксту найбольш было зроблена Абіхтам і Штайнам, якім належаць і важнейшыя каментаваныя выданні.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Лурье С. Я. Геродот. М.—Л.: 1947

СпасылкіПравіць