Геранёны

аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр Геранёнскага сельсавета

Геранёны[1] (трансліт.: Hieraniony, руск.: Геранёны) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Геранёнскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны захад ад Іўя, 14 км ад чыг. ст. Гаўя, шашой злучаны з Іўем.

Аграгарадок
Геранёны
Касцёл Святога Мікалая
Касцёл Святога Мікалая
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
1,5 тыс. чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231345
Аўтамабільны код
4
Геранёны на карце Беларусі ±
Геранёны (Беларусь)
Геранёны
Геранёны (Гродзенская вобласць)
Геранёны

ГісторыяПравіць

Першапачаткова назву Геранёны насілі некалькі блізка размешчаных вёсак — існавалі Манівідавы Геранёны (цяперашнія Суботнікі), Жыгімонтавы Геранёны (цяпер Зыгмунцішкі) і Гаштольдаўскія, альбо Мураваныя, Геранёны, за якімі ўрэшце і засталася назва. Згадку аб тым, што ў 1411 будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч фундаваў у Геранёнах касцёл[2] сучасныя даследчыкі звязваюць звычайна не з Мураванымі Геранёнамі, а з Зыгмунцішкамі.

У 1433 вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч падараваў двор Геранёны Яну Гаштольду. Каля 1458 тут пабудаваны касцёл. На мяжы XV—XVI ст. ваявода віленскі і канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд пабудаваў Геранёнскі замак, а ў 1519 — Мікалаеўскі касцёл. У 1520 мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

Пасля смерці Станіслава Гаштольда Геранёны ўласнасць вялікіх князёў ВКЛ. У 1575, у час «бескаралеўя», тут адбылося некалькі з'ездаў шляхты. У XVII—XVIII ст. цэнтр староства, у 1625 заснаваны шпіталь. У 1670 гетман вялікі літоўскі Міхал Пац запісаў Геранёны на ўтрыманне артылерыі ВКЛ і віленскага арсенала. У XVIII ст. старостамі геранёнскімі былі Мнішкі, Салагубы, Браніцкія. У 1-й пал. XVIII ст. ў Геранёнах некаторы час знаходзілася рэзідэнцыя віленскіх піяраў, пры якой у 1730-38 дзейнічала школа. Пры каралю Аўгусце III (1733-63) Геранёны атрымалі магдэбургскае права (паводле іншых крыніц, у 1630-я гады), мелі герб «Няўдзячнае сэрца» (з 1792, у зялёным полі пранізанае мячом сэрца).

3 1795 у Расійскай імперыі, у Ашмянскім пав. Уласнасць Корвін-Мілеўскіх. У 1880-я гады 243 жыхары, 27 двароў, касцёл, багадзельня, бровар, карчма. У пач. XX ст. 316 жыхароў. У маёнтку багатая калекцыя твораў мастацтва. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915-18 акупіраваны германскім войскам, у 1919-20 займаліся Чырвонай арміяй, польскім войскам. У 1920-22 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы, у Ашмянскім павеце. 3 1939 у БССР, у Іўеўскім раёне, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У 1941-44 акупіраваны нацысцкім войскам. 3 15.5.1963 па 6.8.1979 у Жылеўскім сельсавеце. У 1993 1201 жыхар, 403 двары.

ГаспадаркаПравіць

Цэнтр сельгаспрадпрыемства «Ніва». Сярэдняя школа, Дом культуры, магазіны.

СлавутасціПравіць

 
Рэшткі замка

Страчаная спадчынаПравіць

  • Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)
  • Царква

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wilenskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Kraków, 1948. Дакумент № 56

ЛітаратураПравіць

  • Шаблюк В. Геранёны // ЭГБ у 6 т. Т. 2. — Мн., 1994.

СпасылкіПравіць