Геранім Вінцэнт Радзівіл

падкаморы вялікі літоўскі, староста менскі

Геранім Вінцэнт Радзівіл (11 мая 1759, Нясвіж — 18 верасня 1786) — князь Свяшчэннай Рымскай імперыі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падкаморы вялікі літоўскі з 1779 года, ротмістр гусарскай харугвы ў літоўскім войску з 1780 года, ардынат на Клецку, староста менскі з 1783 года, пасол на соймы ў 1780 і 1784 гадах, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1782—1783 гадах.

Геранім Вінцэнт Радзівіл
польск.: Hieronim Wincenty Radziwiłł
Князь Геранім Вінцэнт Радзівіл з сынам Дамінікам Геранімам. Партрэт паходзіць з палацу ў Верках (Вільня).
Князь Геранім Вінцэнт Радзівіл з сынам Дамінікам Геранімам. Партрэт паходзіць з палацу ў Верках (Вільня).
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
падкаморы вялікі літоўскі
20 лістапада 1779 — 18 верасня 1786
Папярэднік Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Мацей Радзівіл
Нараджэнне 11 мая 1759(1759-05-11)
Смерць 18 верасня 1786(1786-09-18)[1] (27 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька[2]
Маці Ганна Людвіка з Мыцельскіх
Жонка Сафія Фрыдэрыка Турн-і-Таксіс[d][2]
Дзеці сын, Мікалай, Караль, Дамінік Геранім
Узнагароды
ордэн Святога Губерта ордэн Белага арла

Біяграфія

правіць

З магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Міхала Казіміра «Рыбанькі» і Ганны Людвікі з Мыцельскіх герба «Даленга». З-за секвестру радзівілаўскіх маёнткаў юнацкія гады правёў у Чэхіі і Германіі. Атрымаў дамашнюю адукацыю, адным з яго настаўнікаў быў Юзаф Катэнбрынг. Служыў у аўстрыйскім войску. Быў падапечным, а пасля блізкім паплечнікам свайго брата Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку», які дапамог яму атрымаць высокія пасады на радзіме. За заслугі ўзнагароджаны ордэнамі Белага Арла і Святога Губерта. Трымаў тэатр у Белай.

У апошні дзень снежня 1775 года ў Рэгенсбургу ажаніўся з нямецкай князёўнай Соф’яй Фрыдэрыкай Даротай Турн і Таксіс, дзякуючы чаму парадніўся з многімі пануючымі дынастыямі Еўропы. Яна была дачкой Карла Анзельма, князя Турн і Таксіс (von Thurn und Taxis), які служыў галоўным імператарскім камісарам пры Рэйхстагу. Мелі чатырох сыноў, у тым ліку Мікалая, Караля і Дамініка Гераніма.

 
Соф’я Фрыдэрыка Дарота

Закаханыя адзін у аднаго муж і жонка не раз бывалі ў свеце, толькі ў 1777 годзе іх прымалі імператрыца Марыя Тэрэзія ў Вене і кароль Станіслаў Аўгуст у Варшаве. Як гром сярод яснага неба, шакуючы інцыдэнт здарыўся 17 студзеня 1784 года, аб якім паведамляў каралю Радзівіл «Пане Каханку» ў лісце ад 25 студзеня гэтага года:

«… мая братовая (жонка брата), каханая мужам, любімая мною, якую уся сям’я песціла, прывязалася да аднаго клавіцымбалісты, званага Душэк, з ім адтуль (г. з. з Нясвіжа) з’ехала і ўнесла ўсе каштоўнасці. Гнаўся за імі князь падкаморы, брат мой, ледзь, нягледзячы на спешку й пільнасць, за прускай мяжой, у Тыльзіце (зараз Савецк) здолеў злавіць, так добра ўцякаць ўмелі, дзе іх арыштаваў…»
(«… bratowa moja, od męża adorowana, ode mnie ukochana, od całej familii pieszczona, przywiązawszy się do jednego klawicymbalisty, nazwiskiem Duszek, z nim stąd wyjechała i wszystkie uniosła klejnoty. Gonił za niemi książę podkomorzy, brat mój; ledwo, pomimo pośpiechu i pilności, za granicą pruską, w Tylży doścignąć zdołał, tak dobrze uciekać umieli, gdzie ich przyaresztowano…»)
.

Каханак княгіні меў сапраўднае імя Ян Ладзіслаў Дзюсак (Jan Ladislav Dussek, Jan Václav Dusík) і быў адным з найвялікшых віртуозаў і кампазітараў таго часу. Чэх па нараджэнні, падарожнічаў па Еўропе, выступаючы як піяніст і маэстра шкляной гармонікі. У сакавіку 1783 года ён выступаў у Варшаве, адкуль прадоўжыў сваё падарожжа ў Нясвіж. Са студзеньскага палону, яму ўдалося выратавацца ўцёкамі.

На гэтым не спыніліся праблемы Радзівілаў з Таксіс, якая не мела намеру вяртацца да мужа, пражывала паслядоўна ў Кёнігсбергу і Рэгенсбургу. Варагуючая пара канчаткова распалася ў студзені 1786 года, калі князь Геранім ініцыяваў развод. Пасля яго раптоўнай смерці ўвосень гэтага года княгіня падкаморына шмат разоў уступала ў любоўныя адносіны, два з якіх прывялі да недарэчных шлюбаў, ацэньваемых сучаснікамі як мезальянсы.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць