Геранім Гарнастай
Геранім Гарнастай (? — 1600) — землеўласнік.
Геранім Гарнастай | |
---|---|
![]() Герб «Гіпацэнтаўр» | |
Нараджэнне | 1540 |
Смерць | 1600 |
Род | Гарнастаі |
Бацька | Гаўрыла Гарнастай |
Маці | Барбара з Ласкіх[d] |
Жонка | Беата з Лясотаў[d] |
Дзеці | Самуэль Гарнастай[d] |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Гаўрылы і Барбары з Ласкіх.
Удзельнічаў у вайсковых выправах ВКЛ у 1590 г. За пазыкі быў абвешчаны банітам у 1586 г[1].
Частку маёмасці бацькі атрымаў яшчэ пры яго жыцці. Так, Геранім стаў уладальнікам Капыля[1].
Сям’яПравіць
Яго жонкай стала Беата Лясоцянка, якая пасля яго смерці выйшла за Януша Парыцкага. Іх сын Самуэль (нар. у 1584 г.) быў кіеўскім падкаморыем[1].
Самуэль быў асноўным апекуном і выдаў замуж сясцёр Ганну, Ізабелу і Барбару. Ганна першы раз выйшла за Аляксандра Парыцкага, а другім мужам яе быў Крыштаф Харлінскі. Ізабела стала жонкай Якуба Цешаноўскага. Барбара ў шлюбе з Ёрданам не мела дзяцей[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Наталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ