Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн

(XVII ст.) падскарбі вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Геранім Крышпін-Кіршанштэйн)

Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1622 — пасля 5 снежня 1681) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
падскарбі вялікі літоўскі
1663 — 1676
Папярэднік Вінцэнт Гасеўскі
Пераемнік Бенядзікт Павел Сапега
кухмістр вялікі літоўскі
11 сакавіка 1658 — 1663
Папярэднік Андрэй Францішак Катовіч
Пераемнік Рыгор Казімір Падбярэзскі[d]
Нараджэнне 1622
Смерць 1681 ці 1683
Род Крышпіны-Кіршэнштэйны[d]
Бацька Крышпін Кіршэнштэйн[d]
Маці Ганна з Шэметаў[d]
Жонка Ганна з Млоцкіх[d]
Дзеці Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн, Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн, Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн, Міхал Антоні Крышпін-Кіршэнштэйн, Апалонія з Крышпін-Кіршэнштэйнаў[d] і Барбара з Крышпін-Кіршэнштэйнаў[d]

Біяграфія правіць

Сын каралеўскага двараніна Крышпіна (або Крыштафа) Кіршэнштэйна, і Ганны Шэмет, дачкі смаленскага кашталяна Вацлава Шэмета.

Дваранін Уладзіслава IV, цівун паюрскі з 1639, маршалак ковенскі з 1656, вялікі кухмістр літоўскі ў 16581663, вялікі падскарбі літоўскі ў 16631676; быў таксама старостам шарашоўскім.

Як гусарскі ротмістр удзельнічаў у баях з казакамі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 камандаваў паспалітым рушаннем Жамойці. Пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў у баях за Магілёў у 1655.

Выступаў супраць Кейданскага дагавора 1655 і быў зняволены шведамі. Пасля ваяваў за вызваленне Жамойці ад шведаў.

Сям’я правіць

Яго жонкай была Ганна Млоцкая, дачка аршанскага старосты Андрэя Млоцкага.

Пакінуў сыноў Міхала Антонія, Марціна Міхала, Францішка Казіміра, Андрэя Казіміра і Яна Гераніма.

Зноскі

Літаратура правіць