Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн

Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1622 — пасля 5 снежня 1681) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
POL COA Kryszpin.svg
падскарбі вялікі літоўскі
1663 — 1676
Папярэднік Вінцэнт Гасеўскі
Пераемнік Бенядзікт Павел Сапега
Нараджэнне 1622
Смерць 1681 ці 1683
Род Крышпіны-Кіршэнштэйны[d]
Бацька Крышпін Кіршэнштэйн[d]
Маці Ганна з Шэметаў[d]
Жонка Ганна з Млоцкіх[d]
Дзеці Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн, Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн, Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн і Міхал Антоній Крышпін-Кіршэнштэйн

БіяграфіяПравіць

Сын каралеўскага двараніна Крышпіна (або Крыштафа) Кіршэнштэйна, і Ганны Шэмет, дачкі смаленскага кашталяна Вацлава Шэмета.

Дваранін Уладзіслава IV, цівун паюрскі з 1639, маршалак ковенскі з 1656, вялікі кухмістр літоўскі ў 16581663, вялікі падскарбі літоўскі ў 16631676; быў таксама старостам шарашоўскім.

Як гусарскі ротмістр удзельнічаў у баях з казакамі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 камандаваў паспалітым рушаннем Жамойці. Пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў у баях за Магілёў у 1655.

Выступаў супраць Кейданскага дагавора 1655 і быў зняволены шведамі. Пасля ваяваў за вызваленне Жамойці ад шведаў.

Сям’яПравіць

Яго жонкай была Ганна Млоцкая, дачка аршанскага старосты Андрэя Млоцкага.

Пакінуў сыноў Міхала Антонія, Марціна Міхала, Францішка Казіміра, Андрэя Казіміра і Яна Гераніма.

Зноскі

КрыніцыПравіць