Геранім Сангушка
князь, староста суражскі
Геранім Сангушка (1651 — 1684) — князь, прадстаўнік кавельскай галіны роду Сангушкаў.
Геранім Сангушка | |
---|---|
Hieronim Sanguszko | |
![]() Герб «Літоўская Пагоня» | |
Нараджэнне | 1651[1][2] |
Смерць | 1684[1] |
Род | Сангушкі |
Бацька | Ян Уладзіслаў Сангушка |
Маці | Ганна з Радзівілаў[d] |
Жонка | Канстанцыя з Сапегаў[d][3] |
Дзеці | Павел Караль Сангушка, Ганна Кацярына з Сангушкаў, Казімір Антоні Сангушка[d] і Крысціна з Сангушкаў[d] |
Сын Яна Уладзіслава Сангушкі, старосты суражскага, і Ганны Радзівіл, дачкі клецкага ардыната Яна Альбрэхта Радзівіла.
Быў каралеўскім дваранінам, старостам суражскім.
Яго жонкай (шлюб заключаны ў 1675) была Канстанцыя Сапега (1651—1691), дачка вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегі. Меў з ёй дзяцей:
- Ганну Кацярыну (1676—1746), жонку вялікага літоўскага канцлера Караля Станіслава Радзівіла,
- Казіміра Антонія (1677—1706), надворнага літоўскага маршалка,
- Крысціну (1679—1756), жонку берасцейскага ваяводы Уладзіслава Юзафата Сапегі,
- Паўла Караля (1682—1750), вялікага літоўскага маршалка.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.