Геранім Юр’евіч Хадкевіч
(Пасля перасылкі з Геранім Юр'евіч Хадкевіч)
Геранім Хадкевіч (1560—1617) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1588—1593), ваявода мсціслаўскі (1593—1595), кашталян віленскі і староста берасцейскі (з 1595).
Геранім Хадкевіч | ||
![]() | ||
Геранім Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст. | ||
![]() Герб «Касцеша» | ||
| ||
---|---|---|
1595 — 1617 | ||
Папярэднік | Павел Пац | |
Пераемнік | Януш Радзівіл | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | каля 1560 | |
Смерць | 29 жніўня 1617 | |
Пахаванне | ||
Род | Хадкевічы | |
Бацька | Юрый Хадкевіч | |
Маці | Соф'я з Алелькавічаў | |
Жонка | Багдана з Палубінскіх Ганна з Тарлаў Дарота з Рэяў Соф'я з Карбачова | |
Дзеці | Соф'я, Ян Геранім, Крыштаф, Альжбета, Ганна, Барбара, Крысціна |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Юрыя, заснавальніка малодшай галіны роду, і Соф'і з Алелькавічаў.
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй. Падчас рокашу Зебжыдоўскага (1606—1609) забяспечыў каралю і вялікаму князю Жыгімонту Вазе падтрымку ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Быў чатыры раз жанаты. Жонкі:
- Багдана Аляксандра з Палубінскіх (шлюб каля 1582, дачка — Соф'я)
- Ганна з Тарлаў (да 1594, сыны Ян Геранім і Крыштаф, дачкі Альжбета, Ганна, Барбара і Крысціна)
- Дарота з Рэяў (у пачатку XVII ст.)
- Соф'я з Карбачова (з 1613)
Пахавалі Гераніма Хадкевіча ў Берасці.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 710. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.