Герард Дэнгаф (ваявода паморскі)

Герард Дэнгаф (15 студзеня 1590 — 23 снежня 1648) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, камандзір нямецкай пяхоты (1621), кашталян гданьскі (1642), ваявода паморскі (16431648), падскарбі Прускай зямлі (1643), маршалак двара каралевы (1645), староста мальбаркскі, касцяжынскі, фелінскі, люцынскі і эканом мальбаркскі.

Герард Дэнгаф
польск.: Gerard Denhoff
Герб «Дзік»
Герб «Дзік»
Сцяг Ваявода паморскі
1643 — 1648
Папярэднік Павел Ян Дзялынскі
Пераемнік Людвік Вейхер
Нараджэнне 15 студзеня 1590(1590-01-15)
Мальбарк
Смерць 23 снежня 1648(1648-12-23) (58 гадоў)
Мальбарк
Месца пахавання
Род Дэнгафы
Бацька Герард Дэнгаф
Маці Маргарыта фон Zweiffeln
Жонка 1) Катарына Апалінская
2) Сібіла Маргарыта Бжэгская
Дзеці ад другога шлюбу: Уладзіслаў, Катарына Ядвіга, Канстанцыя Ганна, Сібіла
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць дыпламат, афіцэр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з нямецка-балтыйскага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік». Сын ваяводы дорпацкага Герарда Дэнгафа (пам. 1598?) і Маргарыты фон Цвайфельн (пам. 1622). Браты — ваявода парнаўскі Эрнэст Магнус Дэнгаф (1581—1642), палкоўнік Герман Дэнгаф (пам. 1620), ваявода дорпацкі і ваявода серадзскі Каспер Дэнгаф (15881645).

На працягу ўсяго жыцця быў заўзятым кальвіністам. У 1621 годзе камандаваў нямецкай пяхотай у Каралеўскай Прусіі. У 16241625 гадах удзельнічаў у вайне са Швецыяй у Каралеўскай Прусіі, у 1629 годзе праславіўся падчас абароны Торуні ад шведаў. У якасці пасла Уладзіслава IV Вазы ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Капенгаген. З'яўляўся саветнікам польскага манарха па марскіх справах. У 1635 годзе быў прызначаны членам і старшынёй каралеўскай ваенна-марской камісіі, удзельнічаў у аднаўленні і развіцці флоту. Разам з Ежы Асалінскім стварыў праект стварэння марской мытні. У 1642 годзе Герард Дэнгаф быў прызначаны кашталянам гданьскім. У 1643 годзе стаў ваяводай паморскім і падскарбіем Прускай зямлі. У 1645 годзе Герард Дэнгаф вёў у Парыжы перамовы аб заключэнні шлюбу паміж польскім каралём Уладзіславам IV Вазам і французскай прынцэсай Марыяй Луізай Ганзага.

У снежні 1648 года ваявода паморскі Герард Дэнгаф сканаў у Мальбарку, быў пахаваны ў Эльблёнгу.

Сям’я правіць

Продкі правіць

Шлюб і дзеці правіць

Быў двойчы жанаты. У 1629 годзе першым шлюбам ажаніўся з Катарынай Апалінскай (15961625), дачкой крайчага кароннага Пятра Апалінскага (15661600) і Эльжбеты Збароўскай, удавой кашталяна гданьскага Дымітра Вейхера (каля 15781628), ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

У жніўні 1637 года ажаніўся ў другі раз з Сібілай Маргарытай Бжэгскай (16201657), дачкой князя бжэгскага, лягніцкага і сцінаўскага Яна Крысціяна (15911639) і Даратэі Сібілы Брандэнбургскай (15901625). Дзеці:

Літаратура правіць

  • Kilian Heck, Christian Thielemann (Hrsg.): Friedrichstein. Das Schloß der Grafen von Dönhoff in Ostpreußen. Deutscher Kunstverlag, München/Berlin 2006, ISBN 3-422-06593-8; S. 13f., 19-23, 26, 204 und 293.

Спасылкі правіць