Герастрат (стар.-грэч.: Ἡρόστρατος) — малады жыхар Эфеса, які спаліў храм Артэміды ў сваім родным горадзе 21 ліпеня 356 года да н. э. для таго каб, як ён прызнаўся падчас катаванняў, яго імя памяталі нашчадкі. Пакараннем стала пакаранне смерцю і як вышэйшая мера пакарання — загад аб яго поўным забыцці.

Герастрат
стар.-грэч.: Ἡρόστρατος
Род дзейнасці фермер-скатавод
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 356 да н.э.
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але старажытнагрэчаскі гісторык Феапомп, які распавёў пра злачынства Герастрата, захаваў для нашчадкаў і яго імя. Пазней працы Феапомпа, якія захаваліся ва ўрыўках, сталі асновай для працы пазнейшых гісторыкаў (Страбона, Аўла Гелія, Валерыя Максіма), таксама апавядалі аб падпале храма Артэміды і адпаведна аб самім злачынцу.

Зноскі

Літаратура правіць