Гераічны век антарктычных даследаванняў

Гераі́чны век антаркты́чных даследава́нняў (англ.: Heroic Age of Antarctic Exploration) — тэрмін, прыняты ў англамоўнай гістарыяграфіі для абазначэння шэрагу экспедыцый у рэгіён Антарктыкі, арганізаваных на мяжы XIX стагоддзя і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя, якія выкарыстоўвалі сабачыя запрэжкі  (ням.) ў якасці асноўнага віду транспарту[1]. Асноўнай іх мэтай было дасягненне геаграфічнага Паўднёвага полюса і тэрытарыяльны падзел узбярэжжаў і ўнутраных раёнаў невядомага мацерыка, вывучэнне яго фізічных, кліматычных і геалагічных умоў. Аднак некаторым экспедыцыям, якія мелі дадзеныя мэты, не ўдалося нават дасягнуць антарктычнага ўзбярэжжа.

Удзельнікі першай спробы дасягнення Паўднёвага полюса: Шэклтан, Скот, Уілсан на старце. 2 лістапада 1902 года

У перыяд 1897—1922 гадоў Антарктыка апынулася ў цэнтры міжнароднай увагі: за чвэрць стагоддзя было праведзена 16 экспедыцый з васьмі краінах, у тым ліку ў Бельгіі і Японіі, якія не ўваходзілі да пачатку ХХ стагоддзя ў лік вядучых палярных дзяржаў[2]. Пра прычыны ажыятажу Эпслі Чэры-Гарард пісаў так:

У паветры лунала думка пра тое, што мацярык такой велічыні… можа аказваць вырашальны ўплыў на змены надвор'я ва ўсім Паўднёвым паўшар'і. <…> Раён вакол Паўднёвага магнітнага полюса уяўляўся шчодрай нівай для правядзення эксперыментаў і назіранняў. Гісторыя гэтай зямлі… мела бясспрэчную цікавасць для геалагічнай гісторыі ўсяго зямнога шара, а вывучэнне ўтварэння сушы і паводзін лёду магло сказаць спецыялісту па фізічнай геаграфіі больш, чым даследаванні ў любым іншым раёне свету — у Антарктыцы ён мог назіраць штодзённыя і нават штогадзінныя змены, якія, як яму вядома, у эпоху абляднення адбываліся ва ўсім свеце…[3]

Экспедыцыі «гераічнага веку» выкарыстоўвалі тэхналогіі XIX стагоддзя: драўляныя ветразна-паравыя караблі малога танажу для дастаўкі каманды, сабачыя запрэжкі для руху па ледавіку, і, збольшага, навыкі выжывання эскімосаў, прыстасаваныя для патрэб еўрапейцаў. З прычыны абмежаванасці даступных рэсурсаў і рыштунку поспех кожнай экспедыцыі ў гэтых умовах залежаў толькі ад прадуманасці транспартнай стратэгіі і лагістычных талентаў кіраўніка. Гэта таксама азначала, што кожная экспедыцыя праходзіла ў экстрэмальных умовах, не маючы сувязі з навакольным светам, і патрабуючы ад удзельнікаў выкарыстання ўсіх інтэлектуальных і фізічных сіл[4]. У выніку, ахвярамі заваявання Паўднёвага полюса сталі 19 чалавек.

Асноўнымі вынікамі «гераічнага веку» стала комплекснае даследаванне Антарктычнага мацерыка, дасягненне паўднёвага геаграфічнага і магнітнага палюсоў, складанне першых карт узбярэжжаў мацерыка, вялікі комплекс геаграфічных, кліматалагічных і біялагічных дадзеных, якія стварылі базу для вывучэння мацерыка сучаснымі тэхнічнымі сродкамі[5].

Варта зазначыць, што ў XIX стагоддзі адбыліся дзве буйныя экспедыцыі, якія часам адносяць да гераічнага веку: экспедыцыя Белінсгаўзена—Лазарава і экспедыцыя Роса.

Спіс экспедыцый: 1819—1922 правіць

Варта мець на ўвазе, што дадзеныя, змешчаныя ў секцыі «Кароткае апісанне», у мінімальнай ступені тычацца вынікаў навуковай працы, і ўкладу ў розныя галіны навукі, зробленага пералічанымі экспедыцыямі. Дадзеныя пра гэта павінны ўтрымлівацца ў адпаведных артыкулах.

У спіс не ўключаны плаванні кітабояў, а таксама некалькі малавядомых шырокай публіцы экспедыцый, правядзенне якіх сарвалася па шэрагу прычын.

Спіс правіць

Перыяд Дзяржава Назва Экспедыцыйнае судна Кіраўнік экспедыцыі Кароткае апісанне Заўв.
1819—1821   Расійская імперыя Першая руская антарктычная экспедыцыя  
«Усход»
 
«Мірны»
 
Фадзей Белінсгаўзен
 
Міхаіл Лазараў
Мэтай экспедыцыі было плаванне ў воды Паўднёвага акіяна з мэтай даказаць ці абвергнуць дапушчэнне аб існаванні шостага мацерыка — Антарктыды. [6]
[7].
1839—1843   Вялікабрытанія Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1839—1843  
«Эрэбус»
 
«Тэрор»
 
Джэймс Рос
У 1839—1843 гг на караблях «Эрэбус» і «Тэрор» распачаў найвялікшае для таго часу даследаванне Антарктыкі, адкрыўшы мора і найвялікшы шэльфавы ледавік, названыя ў яго гонар. Адкрыў антарктычныя вулканы Эрэбус і Тэрор, названыя ў гонар яго караблёў. Першым з людзей перасёк адзнаку 78° паўднёвай шыраты. На Антарктыдзе не высадзіўся. [8]
1897—1899   Бельгія Бельгійская антарктычная экспедыцыя  (англ.)  
«Бельжыка»
 
Адрыен де Жэрлаш  (ням.)
Першая экспедыцыя, якая зазімавала ў межах Паўднёвага палярнага круга падчас вымушанага дрэйфу ў Моры Белінсгаўзена. Упершыню выкананы поўны гадавы цыкл астранамічных і метэаралагічных даследаванняў у Антарктыцы. Дасягнута шырата 71° 30' пд. ш. Знойдзены праліў Жэрлаш  (руск.). [9]
[10]
[11]
1898—1900   Вялікабрытанія Экспедыцыя на «Паўднёвым Крыжы»  
«Паўднёвы крыж»
 
Карстэн Борхгрэвінк
Першая экспедыцыя, якая зазімавала на Антарктычным мацерыку (Мыс Адэр). Першае ўзыходжанне на шэльфавы ледавік Роса. Дасягнута шырата 78° 30' пд. ш., дакладна вылічана тагачаснае становішча Паўднёвага магнітнага полюса  (англ.). [12]
[13]
[14]
1901—1904   Вялікабрытанія Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1901—1904  
«Дыскаверы»
«Морнінг»
«Тэра Нова»
 
Роберт Скот
Першае ўзыходжанне на паверхню Зямлі Вікторыі, дасягненне наваколляў Палярнага плато. Дасягненне шыраты 82° 11' пд. ш. Першая экспедыцыя, якая базавалася на востраве Роса [15]
[16]
[17]
1901—1903   Германская імперыя Германская антарктычная экспедыцыя, 1901—1903 «Гаус»  
Эрых фон Дрыгальскі
Першая з экспедыцый, якая працавала ва Усходняй Антарктыдзе. Выяўленая Зямля Вільгельма II. Экспедыцыя трапіла ў дрэйфуючыя льды і не змагла выканаць вызначанай праграмы. [18]
[19]
[20]
1901—1904   Швецыя Шведская антарктычная экспедыцыя «Антарктыка»  
Ота Нордэншэльд
Экспедыцыя працавала на ўсходнім узбярэжжы Зямлі Грэяма  (англ.). Экспедыцыйнае судна было раздаўлена льдамі, каманда ўратавалася дзякуючы дапамозе Аргенціны. [21]
[22]
[23]
1902—1904   Вялікабрытанія Шатландская нацыянальная антарктычная экспедыцыя  
«Скотыя»
 
Уільям Спірс Брус
Заснавана пастаянная метэастанцыя на Паўднёвых Аркнейскіх астравах. Дасягнута шырата 74° 01' пд. ш. у моры Уэдэла. [24]
[25]
1903—1905   Францыя Трэцяя антарктычная экспедыцыя Шарко  (англ.) «Францыя»  
Жан-Батыст Шарко
Першапачаткова задумвалася як выратавальная аперацыя для дапамогі Нордэншэльду. Працавала на Зямлі Грэяма  (англ.). [26]
[27]
[28]
1907—1909   Вялікабрытанія Экспедыцыя «Німрада»  
«Німрад»
 
Эрнэст Шэклтан
Першая самастойная экспедыцыя Шэклтана. Базавалася на востраве Роса. Адкрыты ледавік Бірдмара, здзейснена ўзыходжанне на Палярнае плато. Дасягнулі шыраты 88° 23' пд. ш., не дайшоўшы 180 км да Паўднёвага полюса, але вымушаныя былі вярнуцца з-за недахопу харчавання. [29]
[30]
[31]
1908—1910   Францыя Чацвёртая экспедыцыя Шарко  (англ.) «Пуркуа Па — IV»  
Жан-Батыст Шарко
Экспедыцыя працягнула пачатыя працы ў моры Белінсгаўзена. Былі адкрыты заліў Маргерыт, астравы Шарко і Рэно, заліў Мікельсена і в. Ротшыльда. [26]
[32]
[28]
1910—1912   Японская імперыя Японская антарктычная экспедыцыя  
«Кайнан-мару»
 
Сірасэ Нобу
Першая нееўрапейская антарктычная экспедыцыя. Абследаваная Зямля Эдуарда VII, адкрыта бухта Кайнан на ўзбярэжжы шэльфавага ледавіка Роса. На сабачых запрэжках дасягнута шырата 80° 05' пд. ш. [33]
[34]
1910—1912   Нарвегія Нарвежская антарктычная экспедыцыя, 1910—1912  
«Фрам»
 
Руаль Амундсен
База экспедыцыі «Фрамхейм  (руск.)» была заснавана на ўзбярэжжы Кітовай бухты  (англ.). Адкрыты ледавік Акселя Хейберга  (руск.), па якім санная каманда паднялася на Палярнае плато  (англ.) і 14 снежня 1911 года паспяхова дасягнула Паўднёвага полюса. [35]
[36]
[37]
1910—1913   Вялікабрытанія Экспедыцыя «Тэра Нова»  
«Тэра Нова»
 
Роберт Скот
База размяшчалася на востраве Роса. 17 студзеня 1912 года каманда Скота з пяці чалавек дасягнула Паўднёвага полюса і загінула на зваротным шляху ў поўным складзе. [38]
[39]
[40]
1911—1913   Германская імперыя Другая германская антарктычная экспедыцыя «Дойчланд»  
Вільгельм Фільхнер
Мэтай экспедыцыі было дасягненне Паўднёвага полюса і перасячэнне ўсёй Антарктыды ў самым вузкім месцы мацерыка. З-за цяжкіх лядовых умоў у моры Уэдэла атрымалася дасягнуць 77° 45' пд. ш. з наступным незапланаваным дрэйфам. Адкрыты заліў Фазеля, бераг прынца-рэгента Луітпольда, шэльфавы ледавік Роне. [41]
[23]
[42]
1911—1914   Аўстралія Аўстралійская антарктычная экспедыцыя  
«Аўрора»
 
Дуглас Моўсан
Даследаваныя і картаграфаваныя шырокія раёны ўзбярэжжаў Антарктыды, пачынаючы ад мыса Адэр. [43]
[44]
[45]
1914—1917   Вялікабрытанія Імперская трансантарктычная экспедыцыя  
«Эндзьюранс»
 
«Аўрора»
 
Эрнэст Шэклтан
 
Энеас Макінтош  (англ.)
Мэтай экспедыцыі было перасячэнне ўсёй Антарктыды па маршруту Фільхнера. Экспедыцыя складалася з двух атрадаў: Шэклтана на судне «Эндзьюранс» і Макінтоша на судне «Аўрора». Цяжкія лядовыя ўмовы не дазволілі правесці экспедыцыі па вызначаным плане. Макінтош і двое яго спадарожнікаў загінулі. [46]
[47]
[48]
1921—1922   Вялікабрытанія Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта  
«Квэст»
 
Эрнэст Шэклтан
Мэтай экспедыцыі было абследаванне невядомых узбярэжжаў, якія прымыкаюць да мора Уэдэла. Яшчэ да пачатку асноўных даследаванняў памёр Шэклтан. Цяжкія лядовыя ўмовы сарвалі праграму экспедыцыі. [49]
[50]

Ахвяры экспедыцый «гераічнага веку» правіць

Экспедыцыя Імя Падданства Дата смерці Месца смерці Прычына смерці Заўв.
Бельгійская антарктычная экспедыцыя  (англ.) Карл Аўгуст Вінке Нарвегія 22 студзеня 1898 Паўднёвы акіян каля Зямлі Грэяма  (руск.) Падзенне за борт [51]
[52]
Эміль Данко Бельгія 5 чэрвеня 1898 Мора Белінсгаўзена Сардэчны прыступ
Экспедыцыя на «Паўднёвым Крыжы» Нікалай Хансен Нарвегія 14 кастрычніка 1899 Мыс Адэр, Антарктыда Кішачная інфекцыя [53]
Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1901—1904 Чарлз Бонер Вялікабрытанія 2 снежня 1901 Літэлтан  (руск.), Новая Зеландыя Падзенне з топа мачты [54]
[55]
Джордж Вінс Вялікабрытанія 11 сакавіка 1901 Востраў Роса, Антарктыда Падзенне ў мора з ледзянога абрыву
Шатландская нацыянальная антарктычная экспедыцыя Алан Рэмсі Вялікабрытанія 6 жніўня 1903 Паўднёвыя Аркнейскія астравы Сардэчны прыступ [56]
Экспедыцыя «Тэра Нова» Эдгар Эванс Вялікабрытанія 18 лютага 1912 Ледавік Бірдмара, Антарктыда Чэрапна-мазгавая траўма і агульнае знясіленне [57]
[58]
[59]
[60]
[61]
Лоурэнс Отс  (англ.) Вялікабрытанія 17 сакавіка 1912 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Скончыў жыццё самагубствам, сыдучы ў ледзяны буран. Пакутаваў ад гангрэны
Роберт Скот Вялікабрытанія 29 сакавіка 1912 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Агульнае знясіленне
Эдвард Уілсан Вялікабрытанія 29 сакавіка 1912 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Агульнае знясіленне
Генры Баўэрс  (укр.) Вялікабрытанія 29 сакавіка 1912 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Агульнае знясіленне
Роберт Брысендзен Вялікабрытанія 17 жніўня 1912 Заліў Адміралці, Новая Зеландыя Патануў
Другая германская антарктычная экспедыцыя Рыхард Фазель Германія 8 жніўня 1912 Мора Уэдэла Сіфіліс [42]
[62]
[63]
Аўстралійская антарктычная экспедыцыя Бельграў Нініс Вялікабрытанія 14 снежня 1912 Бераг Георга V, Антарктыда Падзенне ў ледавіковую расколіну [64]
Ксаўер Мерц Швейцарыя 7 студзеня 1913 Бераг Георга V, Антарктыда Як мяркуецца, гіпервітаміноз вітаміна А
Імперская трансантарктычная экспедыцыя Арнольд Спенсер-Смит Вялікабрытанія 9 сакавіка 1916 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Цынга, агульнае знясіленне [65]
[66]
Энеас Макінтош  (англ.) Вялікабрытанія 8 мая 1916 Востраў Роса, Антарктыда Як мяркуецца, праваліўся пад лёд
Віктар Хейвард Вялікабрытанія 8 мая 1916 Востраў Роса, Антарктыда Як мяркуецца, праваліўся пад лёд
Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта Эрнэст Шэклтан Вялікабрытанія 5 студзеня 1924 Грутвікен, Паўднёвая Георгія Каранарны трамбоз [67]

Ад наступстваў фізічных і псіхічных траўмаў, атрыманых у экспедыцыях, неўзабаве пасля вяртання памерлі чатыры чалавекі:

  • Харлуў Клоўстат, урач экспедыцыі, сканаў у 1900 годзе ад нявысветленых прычын[68].
  • Ёрген Петэрсен, першы памочнік на «Паўднёвым Крыжы», сканаў у 1900 годзе падчас вяртання ў Аўстралію[68].
  • Бертрам Армітэдж, удзельнік экспедыцыі на «Німрадзе», застрэліўся 12 сакавіка 1910 года[69].
  • Ялмар Ёхансен  (англ.), каюр экспедыцыі Амундсена, застрэліўся 9 студзеня 1913 года[70].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Antarctic History - The Heroic Age of Antarctic Exploration. Cool Antarctica (2 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 6 снежня 2008.
  2. Barczewski, Р. 19. (С. Барщевски насчитывала 14 экспедиций, рассматривая только исследователей, высаживавшихся на Ледяном континенте)
  3. Черри-Гаррард 1991, с. 35.
  4. Huntford (Shackleton) 1985, p. 691.
  5. Fisher 1957, p. 449.
  6. ЦГАВМФ, Личный фонд И. И. Траверсе, дело 114, листы 6—21
  7. Беллинсгаузен, Фаддей Фаддеевич. Двукратные изыскания в Южном Ледовитом океане и плавание вокруг света в продолжении 1819, 20 и 21 годов, совершенные на шлюпах «Востоке» и «Мирном». — Т. I. — С. 4.
  8. Эребус, вулкан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  9. Antarctic Explorers - Adrien de Gerlache. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 22 верасня 2008.
  10. Adrien de Gerlache, Belgica: Belgian Antarctic Expedition 1897–99(недаступная спасылка). Cool Antarctica. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 19 лістапада 2008.
  11. Huntford (Last Place on Earth) P. 64-75
  12. The Forgotten Expedition. Antarctic Heritage Trust. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 13 жніўня 2008.
  13. Borchgrevink, Carsten Egeberg (1864–1934). Australian Dictionary of Biography Online Edition. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 10 жніўня 2008.
  14. Preston, P. 14
  15. Preston, P. 57-79
  16. Crane, P. 253 (map); P. 294-95 (maps)
  17. Fiennes, P. 89
  18. Erich von Drygalski 1865–1949. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  19. German National Antarctic Expedition 1901-03(недаступная спасылка). Cool Antarctica. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  20. Crane, P. 307
  21. Goodlad, James A.. Scotland and the Antarctic, Section II: Antarctic Exploration. Royal Scottish Geographical Society. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  22. Otto Nordenskiöld 1869–1928. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  23. а б Barczewski, P. 90
  24. Scotland and the Antarctic, Section 5: The Voyage of the Scotia. Glasgow Digital Library. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  25. Speak, P. 82-95
  26. а б Mills, William James. Exploring Polar Frontiers. ABC-CLIO. Праверана 23 верасня 2008. P. 135—139
  27. Jean-Baptiste Charcot. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.(Francais voyage)
  28. а б Jean-Baptiste Charcot, 1867–1936: Biographical Notes. Cool Antarctica. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.
  29. Scotland and the Antarctic, Section 3: Scott, Shackleton and Amundsen. Glasgow Digital Library. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.
  30. Riffenburgh, P. 309-12 (summary of achievements)
  31. Huntford (Shackleton Biografie) P. 242 (map)
  32. Jean-Baptiste Charcot. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.(Pourquoispas? voyage)
  33. Amundsen, Roald (1976). The South Pole, Vol II. London: C Hurst & Co. ISBN 0-903983-47-8.
  34. Nobu Shirase, 1861–1946. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.
  35. Amundsen, Vol I P. 184-95; Vol II, P. 120—134
  36. Huntford (Last Place on Earth), S. 446-74
  37. Roald Amundsen(недаступная спасылка). Norwegian Embassy (UK). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2005. Праверана 25 верасня 2008.
  38. Scott's Last Expedition Vol I P. 543-46, P. 580-95
  39. Preston, P. 184—205
  40. Explorer and leader: Captain Scott. National Maritime Museum. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 27 верасня 2008.
  41. Huntford (Shackleton), P. 366-68
  42. а б Wilhelm Filchner, 1877–1957. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 28 верасня 2008.
  43. Mills, S. 129 ff.
  44. Mawson, Sir Douglas 1882–1958. Australian Dictionary of Biography. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 28 верасня 2008.
  45. Douglas Mawson(недаступная спасылка). Cool Antarctica. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 28 верасня 2008.
  46. Shackleton, P. 63-85
  47. Alexander, P. 143-53
  48. Tyler-Lewis, P. 193—197
  49. Huntford (Shackleton), P. 684
  50. Fisher, P. 483
  51. Буланн-Ларсен, Тур. Амундсен / Пер. Т. В. Доброницкой, Н. Н. Фёдоровой. — М.: Молодая гвардия, 2005. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 5-235-02860-0. С. 39.
  52. Adventures in Naval History(недаступная спасылка — гісторыя ). Праверана 25 March 2011.(недаступная спасылка)
  53. The Southern Cross Expedition(недаступная спасылка). University of Canterbury, New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 10 August 2008. («First Burial on the Continent» section)
  54. Crane, P. 137—38
  55. Crane, P. 165—66
  56. Speak, P. 88—89
  57. Scott, P. 572—73
  58. Scott, P. 592
  59. Preston, P. 203—05
  60. Huxley, P. 345—46
  61. Huxley, P. 389
  62. Riffenburgh, Beau (2006). Encyclopedia of the Antarctic. Routledge. ISBN 9780415970242. Праверана 12 December 2008. P. 454
  63. Headland, Robert K. (1989). Studies in Polar Research: Chronological List of Antarctic Explorations and Related Historical Events. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 9780521309035. Праверана 9 November 2008. P. 252
  64. Two of Antarctic Expedition Killed (PDF). New York Times (26 лютага 1913). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 4 December 2008.
  65. Tyler-Lewis, P. 191
  66. Tyler-Lewis, P. 196—97; P. 240
  67. Alexander, P. 192—93
  68. а б Norway's Forgotten Explorer. Antarctic Heritage Trust. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 10 August 2008.
  69. Riffenburgh, p. 304
  70. Huntford (Last Place on Earth), P. 529

Літаратура правіць

Спасылкі правіць