Даленга (герб)

(Пасля перасылкі з Герб «Далэнга»)

Даленга (польск.: Dołęga) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 170 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Мыцельскія, Радзівіловічы, Серакоўскія, Хадакоўскія.

Герб «Даленга»

Гісторыя правіць

У час барацьбы Баляслава Крывавустага з прусамі рыцар Даленга, што належаў гербу Побуг, з засады напаў на непрыяцельскі фланг, дзе знаходзіўся варожы начальнік, і выстралам з арбалета скінуў яго з каня, гэта вельмі напалохала прусаў. Такі манеўр вырашыў вынік бітвы. За гэты гераічны ўчынак князь Баляслаў дараваў Даленгу стралу ў прыдатак да яго герба Побуг.

Апісанне правіць

У блакітным полі сярэбраная падкова канцамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, унізе сярэбраная страла вастрыём уніз; клейнод — над прылбіцай з каронай чорнае крыло, прабітае сярэбранай стралой.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць