Герб Багушэўска
Герб Багушэўска — геральдычны сімвал гарадскога пасёлка Багушэўска Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
Герб Багушэўска | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2 чэрвеня 2009 |
Шчыт |
Іспанскі |
Заснаванне | 2 чэрвеня 2009 |
Гісторыя
правіцьГерб ухвалены рашэннем Сенненскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 красавіка 2008 года № 47. Аўтар герба М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор.
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 года № 277 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 4 чэрвеня 2009 года № Б-161 і № Б-162.
Апісанне
правіцьГерб уяўляе сабой іспанскі шчыт, які мае перакулена-вілападобнае дзяленне. У правым залатым полі — выява чорнага збана, у левым зялёным — шасці залатых манет.
Збан або пасудзіна — ёмістасць для захоўвання розных вадкасцяў, у міжнароднай сімволіцы з’яўляецца знакам дастатку, завершанасці. Збан — неабходны прадмет любой хатняй гаспадаркі і абавязковы атрыбут бровара, карчмы, гасцініцы. У прапанаваным гербе збан мае характэрную для гэтага рэгіёна форму. Ён змешчаны ў найбольш ганаровай, правай геральдычнай частцы шчыта.
Хмель і яго плады — аснова для вырабу піва, у дзейнасці півавара — крыніца прыбытку. Шышачка хмелю ў левым полі шчыта збалансавана дапаўняе збан і гарманіруе з ім па форме і памеру.
Мэта любой камерцыйнай дзейнасці (і ў XIX стагоддзі, і ў нашы дні) — атрыманне прыбытку, рост даходаў, росквіт населенага пункта — можа быць адлюстравана сімвалічнай выявай грошай. Тры залатыя кругі (у геральдыцы яны называюцца безанты) сімвалізуюць манеты[1].