Адкрыць галоўнае меню
Coat of arms of Benin.svg

Герб Беніна быў паўторна прыняты ў 1990, замяніўшы герб, які існаваў у 1975-1990 гг.

Наверсе герба нацыянальны сімвал грэбень, які складаецца з двух завінчаных рагоў напоўненых збожжам і пяском. Лічыцца, што яны сімвал росквіту. Ніжэй грэбня шчыт, які ўтрымлівае фактычны герб Беніна. Шчыт складаецца з чатырох сектараў. У верхняй частцы гербу: замак у стылі Сомба - сімвал гісторыі Беніна, у іншым сектары: Зорка Беніна - самая высокая ўзнагарода Беніна. У ніжняй частцы гербу: выява судна, як знак, якой пазначае прыбыццё еўрапейцаў у Бенін, у іншым, левым сектары пальма - галоўны крыніца пражытка Беніна.

Шчыт акружаны з двух бакоў парай леапардаў - нацыянальныя жывёлы Беніна. У самым нізе шчыта дэвіз Беніна «Братэрства, Правасуддзе, Праца» (фр. Fraternité, Justice, Travail).