Герб Воранава
Герб Воранава — адзін з сімвалаў гарадскога пасёлка Воранава і Воранаўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Герб Воранава і Воранаўскага раёна | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
іспанскі |
Заснаванне | 17 ліпеня 2006 |
Асновай для стварэння герба сталі элементы родавых гербаў Гаштольдаў i Сцыпіёнаў, якія ў мінулым доўгі час уладарылі на гэтых землях[1].
Апісанне Правіць
Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, перасечаны сплошчана-зубчастым падзелам, у верхнім блакітным полі якога намаляваны залаты леў з залатой каронай на галаве, які трымае ў лапах сярэбраную літару W; у ніжнім чырвоным — герб «Сцыпіён» — чатыры перакрыжаваныя бэлькі блакітнага колеру.
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Барыс ПРАКОПЧЫК. Сярэбраны гіпацэнтаўр у чырвоным полі Архівавана 1 кастрычніка 2020.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Воранава
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.