Герб Вільні

герб горада Вільня
(Пасля перасылкі з Герб Вільнюса)

Герб Вільні — герб горада Вільні.

Герб Вільні
Версіі
Дэталі
Суб’ект Вільня
Зацверджаны 17 красавіка 1991
Заснаванне 17 красавіка 1991

Гістарычна на гербе горада на пунсовым полі выяўлены Святы Хрыстафор, які пераходзіць у брод раку і нясе на плячы немаўля Ісуса.

Па версіі, якая распаўсюджана ў папулярных выданнях і паходзіць з містыфікацыі гісторыка Тэадора Нарбута, герб нададзены гораду праз 7 гадоў па заснаванні, то бок у 1330 годзе, і на ім быў выяўлены казачны герой Алціс, які пераносіць праз раку сваю жонку Янтэрытэ; пасля хрышчэння паганцаў у Літве ў канцы XIV ст., герб нібы быў пераасэнсаваны ў хрысціянскім духу.

Упершыню сімволіка на пячатцы Вільні згадваецца ў 1568 годзе ў прывілеі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, тамсама ёсць і малюнак герба са святым Хрыстафорам, які ідзе праз раку і нясе немаўля Ісуса, а ў руцэ трымае посах з падвойным крыжам як навершам. Ужо неўзабаве, у XVI ст. святога Хрыстафора на гербе сталі выяўляць не з посахам, а з вырваным дрэвам у руцэ.

У перыяд уваходжання горада ў склад Расійскай Імперыі герб горада быў заменены мінулым гербам Вялікага Княства Літоўскага і ўяўляў сабой на чырвоным полі выяву вершніка ў латах, які скача на белым кані ў правы бок; у правай руцэ вершніка паднятая ўверх шабля, а левая трымае срэбны шчыт з залатым васьміканцовым крыжам. У якасці герба горада Вільні герб быў уведзены ў 1845 годзе.

Пасля 1990 года гістарычны герб быў адноўлены.