Герб Гродна — адзін з сімвалаў горада Гродна Гродзенскай вобласці. Герб зацверджаны Рашэннем Гродзенскага Савета народных дэпутатаў (#41) ад 1 кастрычніка 1990 года.

Герб Гродна
Дэталі
Шчыт
Барочны
Заснаванне 1 кастрычніка 1990

Гістарычны герб горада Гродна зацверджаны XVI ст., адноўлены 15 чэрвеня 1988 г.: «Алень, які скача ў правы бок шчыта цераз тын, на галаве аленя паміж рагамі ўмацаваны залаты крыж».

Гісторыя правіць

Наданне герба правіць

 
Гістарычны герб з прывілея 1540 года

Лічыцца, што герб быў нададзены гораду ў 1540 годзе каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Бонай Сфорца, аднак першыя пячаткі з выявай герба датуюцца 1565 годам. На іх намаляваны алень, які скача з залатым крыжам паміж рагоў — алень Святога Губерта.

У Гродне Святы Губерт шанаваўся гараджанамі як прыклад маральнага самаўдасканалення і як заступнік паляўнічых, бо паляванне ў старажытным Гродне доўгі час было ледзь не асноўным відам дзейнасці. Побач з горадам размяшчаліся багатыя паляўнічыя ўгоддзі (якія сталі пасля каралеўскімі) Белавежскай і Гродзенскай пушчы. Паляванне вялося галоўным чынам на буйнога мяснога звера (зуброў, тураў, аленяў, дзікоў), якога у наваколлях Гродна ў той час было багата. Агароджа, цераз якую скача алень, была дададзена да герба пазней і сімвалізуе свабодалюбнасць жыхароў Гродна.

У складзе Расійскай імперыі правіць

 
Герб Гродзенскай губерні пасля 1845 года

Пасля далучэння горада да Расійскай імперыі ў 1795 г., стары герб быў скасаваны. У 1802 г. быў зацверджаны герб Гродзенскай губерні: на верхняй частцы шчыта быў намаляваны вершнік з васьміканцовым крыжам на шчыце — т.зв. «Пагоня», а ў ніжняй — выява зубра на чырвоным фоне. 6 красавіка 1845 г. вершнік з герба быў прыбраны. У 1878 зменена выява зубра, гербу былі нададзены імператарская карона, стужкі і дубовае лісце.

 
Герб Гродна ў складзе Польскай Рэспублікі

Аднаўленне гістарычнага герба правіць

15 чэрвеня 1988 года рашэннем № 285 выканкама Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў зацверджаны сучасны герб Гродна. Аўтары: Віталь Андрэевіч Фралоў і Сяргей Васільевіч Ільін.

Апісанне правіць

Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намаляваны алень Святога Губерта з жоўтым крыжам паміж рагамі, які пераскоквае цераз агароджу белага колеру.

Святы Губерт — каталіцкі святы, біскуп Льежскі. Губерт некаторы час жыў пры двары франкскага караля Тэадорыха III, потым пры двары Піпіна, заступнік паляўнічых. Сам Губерт быў заўзятым паляўнічым і да таго ж смелым чалавекам, часта знікаў у лесе, аднойчы ў час палявання здарылася страшная бура, і Губерт адбіўся ад сваіх таварышаў і заблукаў у лясным гушчары. Надзеі на выратаванне ўжо не было, і Губерт звярнуўся з малітвай да Бога, калі ўбачыў аленя, які горда стаяў сярод дрэў, а паміж яго рагамі ззяў крыж. Ідучы за гэтым аленем, паляўнічы і выбраўся з гушчару. Здзіўлены паляўнічы не адрозніваўся прыстойнасцю паводзін, аднак гэты знак настолькі ўразіў яго, што ён цалкам змяніў сваё жыццё, стаўшы з тых часоў дбайным хрысціянінам — бедным ён раздаў усю сваю маёмасць, і, больш таго, зрабіў духоўную кар'еру.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць