Герб Кармы
Герб Кармы — герб гарадскога пасёлка Карма Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 снежня 2000 года № 45.
Герб Кармы | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 18 снежня 2000 |
Шчыт |
іспанскі |
Заснаванне | 18 снежня 2000 |
Аўтар герба | С. Я. Рассадзін |
Ідэя герба | Сяргей Яўгенавіч Рассадзін |
Апісанне
правіцьУ блакітным полі іспанскага шчыта эмблема Быкоўскіх — два срэбныя шабельныя эфесы, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам.
Быкоўскія валодалі гербам, які называўся «Абшланк» — дзве шабельныя рукаяцці, размешчаныя ў выглядзе Андрэеўскага крыжа. Ён паслужыў асновай для сцяга, і не толькі Кармы, але і ўсяго Кармянскага раёна, як адзінай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Быў прыняты рашэннем Кармянскага Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2000 года № 31. Аўтар герба С. Я. Рассадзін, мастак Л. А. Бісюкоў[1][2].
Цікавыя факты
правіцьУ 2014 годзе некалькі дзясяткаў кармянскіх ветэранаў, якія пабачылі ў гербавай эмблеме выяву свастыкі, падпісалася пад калектыўным зваротам «Па факце здзеку над дзяржаўнай сімволікай Прэзідэнта РБ пры дапамозе нацысцкай свастыкі на выяве Сцяга РБ»[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Герб Кармы
- ↑ Флаг и герб Кормы и Кормянского района утверждены Решением № 31 Кормянского районного Совета депутатов 22 сентября 2000 года. Герб внесён в Гербовый матрикул Республики Беларусь 18 декабря 2000 года под № 45.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
- ↑ Ветэраны пратэстуюць супраць свастыкі на гербе Кармы . Наша Ніва (16 студзеня 2014). Праверана 1 студзеня 2025.