Герб Мар’інай Горкі

(Пасля перасылкі з Герб Мар'інай Горкі)

Герб Мар’інай Горкі — геральдычны знак горада Мар’інай Горкі, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусь.

Герб Мар'інай Горкі і Пухавіцкага раёна
Дэталі
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 22 ліпеня 2000

Апісанне правіць

Герб Мар’інай Горкі зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 г. № 42. Аўтар герба: А. А. Шпунт. Мастак: І. А. Шпунт.

На шчыце ў блакітным полі «іспанскага» шчыта на сярэбраным воблаку ў залатой мандорле Багародзіца ў чырвона-блакітных адзеннях з белым покрывам.

Гісторыя правіць

 
Кветнік з гербам горада.

Герб раёна супадае з гербам горада Мар’іна Горка. Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сыходзіць у дахрысціянскія часы. Па легендзе, на ўзвышшы, якое калісьці знаходзілася на месцы сучаснага горада, стаяла паганская бажніца. Тут пакланяліся нарачонай Сонца, багіні-маці, заступніцы дзіцянараджэння Мары. Праз шмат гадоў, у 1874, у Мар’інай Горцы — вёсцы Ігуменскага павета Мінскай губерні — была пабудавана царква Раства Найсвяцейшай Багародзіцы. Храм быў вядомы даўнейшым абразом «Матка Боская», асабліва шанаваным мясцовымі жыхарамі. Свята праваслаўнай царквы Пакроваў Найсвяцейшай Багародзіцы адзначаецца 1 кастрычніка. Яно было ўсталявана ў памяць падзеі, якая адбылася ў Канстанцінопалі ў сярэдзіне X ст. Імперыя вяла ў той час вайну з сарацынамі, і гораду пагражала смяротная небяспека. У азначаны дзень Святы Андрэй Юродзівы і яго вучань Епіфаній, знаходзячыся ва Улахернскім храме[ru] падчас усяночнага трывання, убачылі на паветры Маці Божую з процьмай святых, якая малілася пра мір і распасцерла сваё покрыва (амафор) над хрысціянамі. Грэкі падбадзёрыліся, і сарацыны былі адбіты. Царкоўнаму набажэнству ў гэты дзень нададзена асаблівая велічнасць. У гонар Пакроваў Божай Маці існуе акафіст.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць