Герб Мсціслава — геральдычны сімвал Мсціслава, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 16 жніўня 1634: «у залатым полі збройная рука з мячом — „Малая Пагоня“»[1].

Гістарычны герб Мсціслава (злева) і сучасны афіцыйны з улікам расійскага герба (справа)
Герб Мсціслаўскага княства з Маскоўскага Тытулярніка (1672)

Падчас расійскага панавання імператрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Мсціславу новы герб:

У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова Расійскага герба. У ніжняй, у срэбным полі, чырвоная лісіца, якая бяжыць, каторых звяроў ваколіцы гэтага горада маюць багата.

Вылучэнне чырвонай лісіцы (пазней — воўка) як нейкай асаблівасці Мсціслава з’яўляецца штучным вынікам творчасці мастакоў і складальнікаў гербаў з Геральдмейсцерскай канторы Расійскай імперыі[2].

У сучаснай Беларусі з невядомых прычынаў 29 лістапада 2000[3] статус афіцыйнага геральдычнага сімвалу Мсціслава атрымаў гібрыд гістарычнага і расійскага гарадскіх гербаў. Аўтар гэтага герба — С. Рассадзін.

Афіцыйнае апісанне:

У срэбным полі французскага шчыта з сіняга воблака выходзіць далонь Гасподняя, узброеная стальным мячом, а пад ёю гербавая эмблема Мсціслаўскага княства, чырвоны воўк, павернуты налева.

Тым часам, згодна з адзінай вядомай выявай герба Амсціслаўскага княства, што размяшчаецца ў Маскоўскім Тытулярніку (1672), яго геральдычным сімвалам была «Пагоня».

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Шляхі развіцця беларускай геральдыкі Архівавана 9 сакавіка 2012. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. Решение Мстиславского райисполкома от 29 ноября 2000 г. № 11/2.

Літаратура правіць