Герб Навабеліцкага раёна
Герб Навабеліцкага раёна — афіцыйны геральдычны сімвал Навабеліцкага раёна, адзінкі ў складзе горада Гомеля. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 студзеня 2002 года № 81.
Герб Навабеліцкага раёна Гомеля | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
французскі |
АпісаннеПравіць
У блакітным полі французскага шчыта залатая рысь, якая ляжыць.
Адзін з нямногіх гістарычных гербаў Гомельскай вобласці. Быў «найвысока нададзены» Кацярынай II 16 жніўня 1781 года Беліцы, якая стала па Указу імператрыцы ад 22 сакавіка 1777 года павятовым цэнтрам. З гэтага моманту населены пункт стаў называцца Новай Беліцай.
Рашэнне аб зацвярджэнні герба Навабеліцкага раёна г. Гомеля было прынята Адміністрацыяй Навабеліцкага раёна Гомеля 13 лютага 2001 года[1].