Герб Беларусі

(Пасля перасылкі з Герб Рэспублікі Беларусь)

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — сімвал Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Coat of arms of Belarus (official).svg
Дэталі
Зацверджаны 1995 год (у 2012 годзе праводзіліся некаторыя змены)
Раннія версіі Coat of arms of Belarus (1991–1995).svg
Coat of arms of Belarus.svg
Выкарыстанне Дзяржаўны герб суверэннай Беларусі

Паводле афіцыйнага апісання, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi зялёны контур Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, наложаны на залатыя промнi ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Наверсе поля знаходзiцца пяцiканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамi канюшыны, злева — кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкi напiсаны золатам словы «Рэспублiка Беларусь».

Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года.

За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР.

У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг змен[1][2].

Гісторыя дзяржаўных гербаў Беларусі

Герб Вялікага Княства Літоўскага (13661795)
Герб Рэчы Паспалітай (15691795)
Княства і вобласці беларускія і літоўскія на Вялікім гербе Расійскай імперыі 1882
Герб Беларускай Народнай Рэспублікі (19181919)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19201927)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19271937)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19371938)
Герб Беларусi Пагоня на пячатцы Беларускай цэнтральнай рады (1943—1944)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19501981)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19811991)
Герб Рэспублікі Беларусь (19911995)
Герб Рэспублікі Беларусь (19952012)
Герб Рэспублікі Беларусь2012)

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі