Герб Смаргоні
Герб Смаргоні — герб горада Смаргонь Смаргонскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.
Герб Смаргоні | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 1 снежня 2004 |
Шчыт |
Іспанскі |
Заснаванне | 1 снежня 2004 |
Апісанне
правіцьГерб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у сярэбраным полі якога на чырвонай рашотцы намаляваны чорны мядзведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў - на блакітным полі размешчаны тры чорныя паляўнічыя ражкі, злучаныя ў цэнтры муштукамі.
За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існавання ў Смаргоні школы дрэсіроўкі мядзведзяў, так званай «Смаргонскай акадэміі», заснаванай у XVII стагоддзі Радзівіламі[1][2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Пра ўстанову афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. №590 . Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 30 красавіка 2009.
- ↑ Смаргонь . Геральдыка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 30 красавіка 2009.
Спасылкі
правіць- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.