Герб Століна — сімвал горада Століна. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 25 снежня 1998 года № 33.

Герб Століна
Дэталі
Зацверджаны 25 снежня 1998
Шчыт
Варажскі шчыт

Апісанне правіць

У блакітным полі варажскага шчыта срэбны бусел з залатымі дзюбай, крыламі і нагамі, звернуты направа. У дзюбе залатая дубовая галіна з жалудамі.

Працу па распрацоўцы герба узначальваў Столінскі раённы выканаўчы камітэт. Блакітнае поле шчыта паўтарае колер герба абласнога цэнтра (Брэста) і ва ўмоўнай форме перадае асаблівасць геаграфічнага размяшчэння горада — на тэрыторыі багатага на азёры і рэкі Палескага краю.

Цэнтральная фігура бусла на гербе падкрэслівае не толькі багацце і разнастайнасць фаўны птушак, якія жывуць у гэтым рэгіёне, але мае і больш глыбокі сэнс. Гэтыя птушкі ў антычнасці лічыліся сімвалам любові дзяцей да бацькоў, на Усходзе — даўгалецця. У паўночных краінах іх рэгулярныя вяртання вясной звязваліся са святам уваскрэсення. Ва ўсходніх славян буслы, якія прыносяць немаўлятаў, служаць знакам кахання і шчасця.

Залатая дубовая галіна ў дзюбе бусла, на думку стваральнікаў герба, павінна тлумачыцца як сімвал багацця і прыгажосці прыроды, росту і развіцця горада. Гэта цалкам адпавядае прынятаму ў міжнароднай эмблематыцы тлумачэнню дуба, а таксама яго каранёў, галін і пладоў, як сімвалаў неўміручасці і даўгавечнасці.

Герб Століна і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 лістапада 1998 года № 786.

Еўрапейскія гарады, на гербах якіх прысутнічае выява бусла, 28 красавіка 2001 года аб’ядналіся ў міжнародную арганізацыю ESCO[1].

Зноскі