Герб Судана быў прыняты ў 1969 годзе. На гербе змешчана выява птушкі-сакратара, шчыт, які адносіцца да часу Мухамеда ібн Абдула, самазванца-Махдзі, які кіраваў Суданам ў 19-м стагоддзі. Два скруткі змешчаныя ў гербе; верхні з нацыянальным дэвізам, Ал-nasr lana النصر لنا («Перамога за Намі»), і ніжэй, з назвай дзяржавы, جمهورية السودان Джамахірыя Судан («рэспубліка Судана»).

Герб Судана
Дэталі
Заснаванне 1969

Птушка-сакратар была абраная як аналогія, суданскі варыянт Арла Саладзіна і Ястраба Куарэша, якія прысутнічаюць у эмблемах некаторых арабскіх дзяржаў, і звязаных з арабскім нацыяналізмам.

Гісторыя герба правіць

 
Нацыянальная эмблема Судана да 1970 г.

Да 1970 г. выкарыстоўвалася эмблема з насарогам і дзвюма пальмамі.