Герб Таджыкістана

Герб Таджыкістана — дзяржаўны сімвал Рэспублікі Таджыкістан. Зацверджаны 28 снежня 1993 года. Эталонную выяву герба распрацавалі мастак Зухур Хабібулаеў (кіраўнік групы), дызайнер Анатоль Занеўскі, гісторыкі-мастацтвазнаўцы Ларыса Дадхудоева і Ірына Ігнатушына, М. Саідаліеў.

Герб Таджыкістана

Апісанне правіць

Дзяржаўны герб Рэспублікі Таджыкістан уяўляе сабой малюнак стылізаванай кароны і паўкруга з сямі зорак на ёй у промнях сонца, якое ўзыходзіць з-за гор, пакрытых снегам і апраўленых вянком, складзеным справа з каласоў пшаніцы, злева з галінак бавоўніка з расчыненымі скрыначкамі. Зверху вянок пераплецены трохпалоснай стужкай, у ніжнім сектары змешчана кніга на падстаўцы.

Акрамя чорна-белага і каляровага малюнкаў герба Таджыкістана афіцыйным з’яўляецца і так званы аб’ёмны малюнак герба (колеры герба прадстаўлены як градыентныя).

Спасылкі правіць