Герб Ушачаў
Герб Уша́чаў — афіцыйны геральдычны сімвал Ушачаў.
Герб Ушачаў | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 26 ліпеня 2002 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 26 ліпеня 2002 |
Апісанне
правіцьУ сярэбраным полі барочнага шчыта выява Святога Лаўрэнція, за постаццю залатая рака.
Гісторыя
правіцьГерб разам з магдэбургскім правам быў нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 23 чэрвеня 1758: «у белым полі каля залатой ракі выява святога Лаўрэнція»[1]. Герб зафіксаваны на адбітку гарадской пячаці на дакуменце 1764 года[1].
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус герб атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавы матрыкул краіны герб уключаны пад № 96.
Зноскі
- ↑ а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура
правіць- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Адамушко В. И., Елинская М. М. Гербы и флаги Беларуси. — Минск: Беларусь, 2006. — 254 с.
Спасылкі
правіць- Герб поселка Ушачи // «Геральдика Беларуси» (руск.)